Новая дэмакратыя () — ліберальна-кансерватыўнаяJosé M. Magone (2003). «The Politics of Southern Europe: Integration into the European Union». Praeger. — С. 148. — ISBN 978-0-275-97787-0.Derek W. Urwin (2014). «The Community of Europe: A History of European Integration Since 1945». Routledge. — С. 206. — ISBN 978-1-317-89252-6. палітычная партыя ў Грэцыі. У сучаснай грэчаскай палітыцы Новая дэмакратыя з’яўляецца галоўнай правацэнтрысцкай партыяйRobert Thomson (2011). «Resolving Controversy in the European Union: Legislative Decision-Making before and after Enlargement». Cambridge University Press. — С. 90. — ISBN 978-1-139-50517-8. і адной з дзвюх асноўных партый краіны поруч з Усегрэчаскім сацыялістычным рухам (УСР). Новая дэмакратыя і УСР былі створаны пасля звяржэння ваеннай хунты ў 1974 годзе і кіравалі Грэцыяй па чарзе на працягу наступных чатырох дзесяцігоддзяў. Пасля заняпаду УСР галоўным канкурэнтам Новай дэмакратыі стала Кааліцыя радыкальных левых. У 2019 годзе партыя павярнула сабе большасць, пасля чатырох з паловай гадоў у апазіцыі, а прэм’ер-міністрам стаў прадстаўнік партыі Кірыякас Міцатакіс.
Падтрымка партыі маецца за кошт шырокай выбарчай базы, пачынаючы ад цэнтрыстаў да кансерватараў, а таксама ад нацыяналістаў да постмадэрністаў. З геаграфічнага пункту гледжання падтрымкай партыя карыстаецца ў сельскай мясцовасці Грэцыі, а таксама ў галоўных гарадах — Афінах і Фесалоніках. Партыя была закладзена ў 1974 годзе Канстантынасам Караманлісам, і ў тым жа годзе яна ўтварыла першы кабінет Трэцяй Грэчаскай рэспублікі. Новая дэмакратыя ёсць членам Еўрапейскай народнай партыі, якая ёсць найбуйнейшай еўрапейскай палітычнай партыяй з 1999 года.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Палітычныя партыі паводле алфавіта Катэгорыя:Палітычныя партыі Грэцыі