810-ы партызанскі полк — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў кастрычніку 1943 года на базе 810-га атрада, арганізаванага ў красавіку 1942 года. Полк дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Быхаўскага, Кіраўскага, Магілёўскага і Рагачоўскага раёнаў. 24 лютага 1944 года полк (1006 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
Камандаванне Камандзір М. Л. Максімаў-Лебедзеў
Камісар Дз. А. Смагін
Начальнік штаба А. Р. Феакцістаў
Гісторыя Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначным участку Рагачоў — Быхаў. 3 жніўня 1943 года падарвалі больш за 290 рэек. У верасні 1943 года разграмілі чыгуначную станцыю Тошчыца, на чыгунцы Магілёў — Жлобін падарвалі 6 эшалонаў, разбурылі чыгуначнае палатно. Удзельнічалі ў разгроме нямецкіх апорных пунктаў і гарнізонаў, у тым ліку ў вёсках Дручаны Бялыніцкага, Новы Быхаў, Тайманава і Камарычы (жнівень 1943), Асоўшчына і Савічаў Рог (студзень 1944) Быхаўскага, Крушынаўка (люты 1944) Рагачоўскага раёнаў, у Клічаве. 8 сакавіка 1943 года ў вёсцы Гарадзец выратавалі мірных жыхароў ад загубы. У раёне тылавых баз палка стварылі 4 сямейныя лагеры, дзе знаходзіліся каля 4 тыс. чалавек, якія ратаваліся ад карнікаў. 22—25 лютага 1944 года полк у складзе Быхаўскай ВАГ удзельнічаў у баях с праціўнікам, які адступаў у паласе Гамарня — Чыгірынка.
Гл. таксама Тошчыцкі бой Бялыніцкія аперацыі Клічаўскія баі
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе