Марына Сяргееўна Івашчанка (нар. , Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванка рэчыцкай СДзЮШАР № 1ГУ «РЕЧИЦКАЯ СДЮШОР № 1». Першы трэнер — Аляксандр Мікалаевіч Верхатураў. Навучалася ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны ІваноўскайСПИСОЧНЫЙ СОСТАВ национальной и сборной команд РБ по баскетболу (женщины) на 2018 год. Национальная команда (основной состав).
У 2015 годзе прыядналася да мінскага клуба «Цмокі-Мінск», дзе за год правяла 29 матчаў у нацыянальным першынстве. У верасні 2016 года яна пакінула «цмокаў» і перайшла ў польскі клуб «Энергія-Торунь»Марина Иващенко переходит в польский «Энергия-Торунь».
Выступала за зборныя U-16 (2009), U-18 (2010—2011) і U-20 (2010—2013). У 2015 годзе дэбютавала за зборную Беларусі. У складзе жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у МінскуЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3.
Кар’ера 2008—2010 — РДВАР (Мінск) 2010—2014 — Гарызонт (Мінск) 2014—2015 — Вега 1/Ліепая (Ліепая, Латвія) 2015—2016 — Цмокі-Мінск 2016—2017 — Энергія-Торунь (Торунь, Польшча) 2017—2018 — Ліепаяс Папіріс/ЛССС (Ліепая, Латвія) 2018—2019 — СБК Ліепая/ЛССС (Ліепая, Латвія) 2019—2020 — Адана Баскет (Адана, Турцыя) 2020—2021 — БДУ-Цмокі (Мінск) 2021—2023 — Хеліос (Ветроз, Швейцарыя)
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (2): 2010/2011, 2011/2012. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2013/2014, 2015/2016. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (1): 2017/2018. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2012/2013. Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2011, 2012, 2013. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (4): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2015/2016. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Металург» Ліепая