Ка́менка — рака ў Брэсцкім раёне Беларусі, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы).
Даўжыня ракі 17 км. Плошча вадазбору 194 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Падлессе-Камянецкае, вусце за 1 км на поўдзень ад вёскі Ямна. Рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — Паднева (справа).
Літаратура Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
Катэгорыя:Рэкі Брэсцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Мухаўца