Ка́менка — рака ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра).

Даўжыня Каменкі 16 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 м/км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Паўлавічы, вусце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Кунцы. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (ад вытоку да ўрочышча Чырвоная Горка).

Літаратура Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.

Катэгорыя:Прытокі Друці Катэгорыя:Рэкі Круглянскага раёна