Балтымарскі ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Балтымар у Мэрылендзе, ЗША.

Агульная характарыстыка Школы і каледжы ўніверсітэта надаюць адукацыю ў галіне бізнесу, права, грамадскіх навук, мастацтва і прыкладных навук.

Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў культурным раёне Маунт Вернан, недалёка ад цэнтра Балтымара і гавані.

Заснаваны групай бізнесменаў, універсітэт першапачаткова імкнуўся даць адукацыйныя магчымасці для працуючых мужчын і жанчын. У 1937 годзе адбылося адкрыццё дзённых праграм навучання. У 1970-х гадах універсітэт аб'яднаўся з Усходнім каледжам, Маунт-Вернанскай юрыдычнай школай і Балтымарскім гандлёвым каледжам. У 1975 годзе права ўласнасці на ВНУ перайшоў да штату Мэрыленд.

Доўгі час універсітэт лічыўся традыцыйна "белай" вышэйшай навучальнай установай, дзе пераважна навучаліся "белыя" амерыканцы еўрапейскага паходжання і практычна адсутнічалі афраамерыканцы.

Структура Школа бізнесу Школа права Каледж мастацтваў і навук Каледж грамадскіх спраў

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мэрыленд

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Мэрыленда Катэгорыя:Балтымар