Stomatopoda — атрад ракападобных.

Распаўсюджанне Пераважная большасць вядомых відаў гэтых ракападобных жыве ў трапічных і субтрапічных морах на невялікай глыбіні. Від сустракаецца і даволі звычайны ў Міжземным моры. У Індыйскім і Ціхім акіянах вядзецца промысел буйных прадстаўнікоў атраду.

Апісанне Цела досыць вялікае, дасягае да 34 см даўжынёй. Яно раздзелена на некалькі аддзелаў: протацэфалон, галавагрудзі, грудзі і развітае сегментаванае брушка. Галавагрудзі ў сваю чаргу складаюцца са злітых трох галаўных і чатырох грудных сегментаў. У склад грудзей уваходзіць чатыры свабодных сегменты.

Першая пара грудных ножак выконвае ролю органа пачуццяў. Наступныя ножкі, з другой па пятую пары — хапальныя, яны прызначаны для захопу і ўтрымання здабычы. І толькі апошнія тры пары выконваюць хадзільную функцыю. Акрамя таго, на першых пяці парах грудных ног маюцца жабры, якія выконваюць функцыю органа дыхання.

Хапальныя ногі маюць незвычайную асаблівасць: у іх апошні членік лапак востры і зубчасты. Ён падобны да ляза нажа і ўкладваецца ў спецыяльную падоўжную баразну перадапошняга членіка, як складаны нож. Першая пара хапальных ног самая буйная і моцная, імі прадстаўнікі атраду хапаюць здабычу, а астатнія хапальныя ножкі толькі яе ўтрымліваюць. Паколькі па будове хапальных ног віды атраду шмат у чым падобныя на насякомых-багамолаў, то гэта і паслужыла падставай для іх назвы на некаторых мовах: ракі-багамолы.

Брушны аддзел прыкметна даўжэйшы за пярэднюю частку цела. Пры гэтым першыя пяць брушных ножак двухгаліновыя, лістападобныя, з пёрыстымі шчацінкамі. Функцыі пярэдніх брушных ножак вельмі разнастайныя. З іх дапамогай прадстаўнікі атраду здольныя плаваць. На ўсіх пярэдніх брушных ножках размяшчаюцца шчэлепы, якія маюць выгляд танкасценных, шматкроць разгалінаваных прыдаткаў, што спрыяе ўзбагачэнню іх гемалімфы кіслародам. У самцоў першыя дзве пары брушных ног ператвораныя ў спецыяльны капулятыўны апарат, які грае вызначальную ролю ў размнажэнні. Апошняя пара брушных ног трохі сплясканая і разам з тэльсанам яны ўтвараюць хваставы плаўнік, які гуляе важную ролю ў манеўраным плаванні.

Развіццё гэтых ракападобных адбываецца з метамарфозам.

Асаблівасці вачэй Прадстаўнікі атраду лічацца ўладальнікамі самых складаных вачэй жывёльнага свету. Па-першае, яны адрозніваюць 12 асноўныя колеры, а гэта ў чатыры разы больш, чым здольныя людзі. Па-другое, яны адрозніваюць розныя віды светлавой палярызацыі, гэта значыць вызначаюць кірунак ваганняў светлавой хвалі. Па-трэцяе, іх святлоадчувальныя вочныя клеткі круцяцца адносна плоскасці палярызацыі святла, успрымаючы практычна ўвесь бачны спектр — ад ультрафіялетавай мяжы да інфрачырвонай.

Спосаб жыцця

Большасць відаў атраду капаюць норы ў марской глебе. Большую частку часу яны праводзяць у норах, дзе закопваюцца ў глебу пярэднім канцом цела, варочаючы рострумам і нагашчэлепамі. Гатовая нара звычайна мае два выйсця, і вада, якую накіроўваюць узмахамі пярэдніх брушных ножак, свабодна працякае праз яе. Нара дасягае глыбіні 1 метр. Дробныя віды, якія адносяцца да родаў і хаваюцца ў шчылінах паміж галінамі розных каралаў. А ёсць і такія дробныя віды, якія самі норкі не капаюць, а выкарыстоўваюць нары буйнейшых субратаў. Практычна ўсе прадстаўнікі атраду распаўсюджаныя ў цёплых морах. Яны вядуць драпежны лад жыцця, палюючы на дробных бесхрыбтовых. Вылазячы вонкі са сваіх нор, яны поўзаюць па паверхні глебы з дапамогай задніх грудных ног, дапамагаючы сабе і нагашчэлепамі. Пры гэтым яны згінаюцца і рак абапіраецца на іх, як на мыліцы. Могуць ракі пры неабходнасці і даволі хутка плаваць.

Класіфікацыя

Падатрад †Сямейства Падатрад Надсямейства Сямейства Сямейства Надсямейства Сямейства Сямейства Сямейства Сямейства Сямейства Сямейства Сямейства Надсямейства Сямейства Надсямейства Сямейства Сямейства Сямейства Сямейства Надсямейства Сямейства Надсямейства Сямейства Надсямейства Сямейства

Спасылкі

Hoplocarida: Stomatopoda fact sheet—Guide to the marine zooplankton of south eastern Australia The Lurker’s Guide to Stomatopods—mantis shrimp Mantis shrimp—colourful and aggressive Research on Stomatopods at the University of Maryland

Caldwell Lab at the University of California, Berkeley Patek Lab at the University of Massachusetts, Amherst

Dana Point Fish Company—Top and Bottom Views of Mantis Shrimp TED talk Deep Look (PBS)

Катэгорыя:Вышэйшыя ракі Катэгорыя:Атрады жывёл