Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Прынсэс-Эн ў Мэрылендзе, ЗША.

Агульная характарыстыка Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе большасць студэнтаў традыцыйна складаюць афраамерыканцы. Сёння ва ўніверсітэце навучаецца 77% афраамерыканцаў, 8% "белых" і 5% прадстаўнікоў дзвюх або больш рас.

Універсітэт быў адкрыты 13 верасня 1886 года пад эгідай канферэнцыі метадысцкай епіскапальнай царквы. Праз 50 гадоў пасля адкрыцця школа афіцыйна перайшла з-пад кантролю царквы ў дзяржаўную ўласнасць.

Сёння ўніверсітэт прапануе навучанне па 37 напрамках бакалаўрыяту, а таксама па 15 праграмах атрымання ступені магістра і васьмі праграмах атрымання ступені доктара.

Структура Школа сельскагаспадарчых і прыродазнаўчых навук Школа адукацыі, сацыяльных навук і мастацтваў Школа бізнесу і тэхналогій Школа фармацыі і медыцынскіх прафесій Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Мэрыленд

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Мэрыленда