Субду́кцыя — паводле ўяленняў тэктонікі пліт: узаемадзеянне літасферных пліт на канвергентных межах, дзе пры сустрэчным перамяшчэнні адна з пліт (звычайна акіянічная) падсоўваецца пад іншую і апускаецца ў мантыю Зямлі. Тэрмін увёў французскі вучоны П. Ангус (1951).

Інтэнсіўныя тэктанічныя рухі, дэфармацыі і магматызм фармуюць над зонамі субдукцыі зоны глыбокафокусных землетрасенняў, астраўныя дугі, ланцугі вулканічных астравоў, якія атачаюць катлавіны ўскраінных мораў і аддзеленыя глыбакаводнымі жолабамі ад акіянаў, і горныя паясы актыўных кантынентальных ускраін.

Літаратура

Субдукция // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина. — М.: Росмэн, 2006. Субдукция // Горная энциклопедия. / Под редакцией Е. А. Козловского. — М.: Советская энциклопедия. 1984—1991.

Спасылкі

Катэгорыя:Тэктоніка пліт