Вільяндзі (), да 1919 года — Фелін () — горад у Эстоніі, адміністрацыйны цэнтр павета Вільяндзі. Адлегласць ад Таліна — 161 км, ад Тарту — 81 км, ад Пярну — 97 км.

Галоўная гарадская славутасць — руіны замка Вільяндзі.

Гісторыя 1154 год — упершыню згадваецца ў каментарах да арабскага атласу, у летапісах — у 1211 годзе; 1211 год — паселішча захоплена ордэнам мечаносцаў; 1283 год — атрымана права горада; Пачатак XIV ст. — горад увайшоў у Ганзу; 1560 год — падчас Лівонскай вайны горад захоплены рускімі войскамі; Канец XVI ст. — перайшоў пад уладу Рэчы Паспалітай, у першай чвэрці XVII ст. — пад уладу Швецыі; 1721 год — адышоў да Расіі па ўмовах Ніштацкага міру; 1783 год — Вільяндзі вернуты статус горада, якога ён быў пазбаўлены ў перыяд шведскага панаванняБРЭ. Вильянди.

Насельніцтва

Адукацыя і культура Акадэмія культуры Вільяндзі Тэатр «Угала» Вядомыя асобы Стэфан Айрапецян, эстонскі спявак Аўгуст Але, эстонскі пісьменнік Ген-Каарэл Гелат, эстонскі пісьменнік і крытык Яак Ёала, эстонскі спявак Уна Найсаа, эстонскі кампазітар Эп Петронэ, эстонская пісьменніца, журналістка Аарэ Пілв, эстонскі пісьменнік і літаратуразнаўца Ёакім Пухк, эстонскі дзяржаўны дзеяч Марк Соасар, эстонскі рэжысёр

Гарады-пабрацімы Арэнсбург, Германія Валміера, Латвія Крацінга, Літва Порваа, Фінляндыя Цярнопаль, Украіна Хэрнёсанд, Швецыя Эслёў, Швецыя

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка Вільяндзі «Eestigiid.ee»

Катэгорыя:Гарады Эстоніі