Мары́я Дзмі́трыеўна Міцке́віч (у дзявоцтве Каменская, , Ашмяны, Віленская губерня, Расійская імперыя ― , Масква, СССР) ― беларуская настаўніца, жонка Якуба Коласа.
Біяграфія Марыя Каменская нарадзілася ў Ашмянах Віленскай губерні 7 лютага 1891 года ў сям’і псаломніка Дзмітрыя Каменскага, які быў родам з Яраслаўля. Маці Марыі — Марыя Цімафееўна — паходзіла з сям’і памешчыцы Генрыеты Гогенлоэ, якая мела зямельныя ўладанні ў Віленскім краі. У Марыі было пяць братоў і сястра, якая памерла ў маладосці. Марыя навучалася ў духоўным вучылішчы, пасля працавала настаўніцай чыгуначнай школы ў Вільні, потым — у ПінскуКастусь Ладуцька. «Колас: „Мая Маруся забіла гэту адзіноту…“» // Звязда, 19 ліпеня 2022..
У Пінску пазнаёмілася з Якубам Коласам у 1912 годзеАліна Грышкевіч. «Сямейная дынастыя даўжынёй паўтара стагоддзя: пра музу Якуба Коласа і лёс яго праўнучак з прозвішчам Міцкевіч» // БелТА, 3 жніўня 2021..
3 чэрвеня 1913 Марыя Каменская і Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) пабраліся шлюбам. Вянчаліся ў Варварынскай царкве ў Пінску, якая з 1906 года належала чыгуначнаму ведамству«Жонка Якуба Коласа». Праект «Шляхамі Я. Коласа», Навагрудскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй..
У 1914 годзе нарадзіўся першы сын — Даніла. У 1917 годзе — Юрый, у 1926 годзе — Міхась.
У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанстве ў Падмаскоўі, пасля ў Пермі і Абаяні. Марыя працягвала настаўнічаць. У 1921 годзе сям’я вярнулася ў Менск. З таго часу Марыя — хатняя гаспадыня«Сёння дзень нараджэння Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч» . Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. 7 лютага 2021..
У гады Другой сусветнай вайны жонка Коласа часта хварэла. Сям’я жыла ў эвакуацыі ў Ташкенце. На фронце прапаў без вестак сярэдні сын Юрка. У канцы 1944 года стан здароўя Марыі істотна пагоршыўся. З пачатку 1945 года яна знаходзілася ў маскоўскіх шпіталях. Памерла ў Маскве 21 мая 1945 года.
Яе перавезлі ў Мінск у труне на самалёце і пахавалі на Ваенных могілках.
Марыя і Якуб Колас Менавіта з Марыі Якуб Колас «спісваў» Сымонкаву Ганну ў паэме «Сымон-музыка».
Яшчэ да вяселля Якуб Колас прысвяціў Марусі цыкл вершаў. З гэтай нізкі захаваўся толькі адзін верш — «Дзяўчыне».
Марыя была першай слухачкай, чытачкай і нават крытыкам твораў свайго мужа. Ён вельмі паважаў думкі і ацэнкі Марусі.
Руская паводле нацыянальнасці, сведчыць сын Даніла Міцкевіч, Марыя дасканала ведала і любіла беларускую мову, якая стала для яе роднай. Многім даказвала, што беларуская мова захавала больш ад старажытнаславянскай асновы, чым руская. У доме гаварылі па-беларуску, і яна часам папраўляла дзяцей у правільным вымаўленні словаў.
Крыніцы
Літаратура «Ясная зорка Якуба Коласа» // укладальніцы Вера Міцкевіч, Васіліна Міцкевіч, Мінск, Мастацкая літаратура, 2021. «Табой я жыў, табой жыву…» // укладальніцы Вера Міцкевіч, Васіліна Міцкевіч, Мінск, Выдавецкі дом «Звязда», 2022.
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Якуб Колас