Пётр Адамавіч Гуд (нар. , Мінск) — беларускі этнограф, фалькларыст, рэжысёр, сцэнарыст. Кандыдат гістарычных навук (1987). прафесар (2000).
Біяграфія Скончыў у 1973 годзе Харкаўскі інстытут культуры. З 1977 года ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў, з 1993 года загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць Стваральнік навукова-педагічнай школы ў галіне свят, спецыялізацыі «рэжысура народнага свята». Даследуе народную абрадавую творчасць, вытокі свят беларусаў, перспектыўныя кірункі развіцця іх у сучасным культуралагічным кантэксце. Аўтар манаграфій «Мастацтва феерверкаў» (2007), «Тэхналогія стварэння свята» (2-е выд. 2008). Сабраў, даследаваў і выдаў першы збор кірмашовых песень у манаграфіі «Беларускі кірмаш» (1996, з Н. І. Гуд). Распрацаваў шэраг абрадавых свят і фестываляў, у т.л. «Звіняць цымбалы і гармонік», «Аўцюкі». Сцэнарыі абрадавых свят апублікаваў у зборніках «Восеньскія святы» (1995), «Зімовыя святы» (1999), «Ад Каляд да Пакроваў», «Веснавыя святы» (абодва 2000), «Летнія святы» (2001), працах «Свята лесу» (2006), «Свята кветак» (2009) і інш.
Сям’я У шлюбе з беларускай фалькларысткай Нінай Гуд (нар. 1955).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Этнографы Беларусі