Вісконсінскі ўніверсітэт у Сьюпірыёры () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сьюпірыёр у штаце Вісконсін, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана заканадаўчым сходам штата Вісконсін як школа для падрыхтоўкі настаўнікаў у 1893 годзе. Пасля дазволу на наданне ступені бакалаўра ў галіне адукацыі ў 1926 годзе вучэльня атрымала назву дзяржаўнага педагагічнага каледжа. Дзяржаўны каледж быў перакваліфікаваны ва ўніверсітэт у 1964 годзе. У 1971 годзе установа стала часткай сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта і набыла сваю цяперашнюю назву. Сёння ўніверсітэт надае акадэмічныя ступені малодшага спецыяліста, бакалаўра, магістра і спецыяліста.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вісконсін
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Вісконсіна