Глеб Сяргеевіч Сямёнаў (, пры нараджэнні Глеб Барысавіч Дэген (); — ) — рускі савецкі паэт, перакладчык, кіраўнік літаратурных аб’яднанняў маладых пісьменнікаў.
Біяграфія Нарадзіўся ў Петраградзе. Скончыў сярэднюю школу. Паступіў на хімічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1941 годзе. Працаваў у Ленінградзе ў лабараторыі мясцовай супрацьпаветранай абароныНина Королёва Наш учитель поэт Глеб Семенов // Журнал «Звезда», № 5, 2008. У 1943 годзе быў эвакуіраваны, да 1944 года жыў у вёсцы Шыбунічы ў Пермскай вобласці. У 1944 годзе Глеб Сямёнаў вярнуся ў Ленінград. Стаў членам Саюз пісьменнікаў СССР, займаўся творчасцю, працаваў адказным сакратаром Камісіі па працы з маладымі літаратарамі пры Ленінградскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў. У 1947—1981 гадах кіраваў некалькімі літаратурнымі аб’яднаннямі: Палаца піянераў імя Жданава (1947—1950), Політэхнічнага інстытута, Горнага інстытута (з пачатку 1950-х па 1957 год), Палаца культуры імя Першай пяцігодкі (у канцы 1950-х — 1960-х гадах). Да 1981 года кіраваў аб’яднаннем пісьменнікаў Дома вучоных імя М. Горкага. Падчас нядоўгага жыцця ў Маскве кіраваў і некалькімі маскоўскімі літаратурнымі аб’яднаннямі.
Творчасць Друкавацца пачаў у 1935 годзе. Творчасці Глеба Сямёнава ўласцівы высокая культура верша. У цэнтры яго паэтычнага свету — жыццё сучасніка-гараджаніна ў складаным, часам нябачным драматызме быцця, роздум пра радзіму, апавяданне рускай прыроды, успамін пра блакаду Ленінграда, роздум пра паўсядзённае жыццё горада, пра лёс звычайнага чалавека з яго клопатамі і праблемамі.
Таксама Г. С. Сямёнаў займаўся перакладамі. Перакладаў на рускую мову рубаі Амара Хаяма, паэзію славянскіх народаў і народаў Крайняй Поўначы. Пераклаў каля 50 твораў Янкі Купалы.
Зноскі
Літаратура
Семёнов Глеб Сергеевич // Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917 / В. Казак; [пер. с нем.]. — М. : РИК «Культура», 1996. — С. 373. — 491, с. — 5000 экз. — ISBN 5-8334-0019-8.
Спасылкі Нина Королёва Наш учитель поэт Глеб Семенов // Журнал «Звезда», № 5, 2008 Подольский С. Я. Поэты моей юности. Глеб Сергеевич Семёнов // «Литературный Кисловодск», № 77 (2021) Сергей Стратановский К 100-летию Глеба Семёнова // Журнал «Звезда» Акимов В. М. Семёнов Глеб Сергеевич // ХРОНОС
Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі паэзіі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы