thumb|250px|Перасяленне яўрэяў Магілёва у гета у ліпені 1941 года thumb|250px|Мемарыял «Яма» — помнік ахвярам Халакосту у Мінску Халакост у Беларусі — пераслед і масавае знішчэнне яўрэяў на тэрыторыі Беларусі у перыяд нямецкай акупацыі з 22 чэрвеня 1941 года па 28 ліпеня 1944 года.
Беларусь была захоплена нямецкімі войскамі вельмі хутка і з'ехаць на ўсход здолелі вельмі нямногія яўрэі. З прыкладна 800 тысячаў — 1 мільёна яўрэйскага насельніцтва даваеннай тэрыторыі у центры рэгістрацыі бежанцаў у Бугуруслане было зарэгістравана 222 тысячы яўрэяў з Беларусі.
На акупаваных тэрыторыях дзейнічалі Нюрнбергскія расавыя законы, якія былі павінны ажыццявіць ізаляцыю яўрэйскага насельніцтва па нацыянальных прыкметах у гета і канцэнтрацыйныя лагеры дзеля далейшага знішчэнняПолян П. М. Первая обобщающая монография о Холокосте на территории СССР // Заметки по еврейской истории : интернет-журнал. — сентябрь 2005. — В. 9 (58).Альтман И. А. Жертвы ненависти. Холокост в СССР, 1941—1945 гг.. — М.: Фонд «Ковчег», 2002. — С. 59. — 543 с. — (Анатомия Холокоста). — ISBN 5-89048-110-XХолокост в Беларуси. Документы и материалы. — Мн.: НАРБ, 2002. — С. 5—6. — 276 с. — 1000 экз. — ISBN 9856372240.
Масавыя забойствы пачаліся практычна адначасова з прыходам нямецкіх войскаў і доўжыліся амаль да поўнага вызвалення тэрыторыі Беларусі ад захопнікаў. Па дадзеных большасці навуковых крыніц пад час акупацыі загінулі ад 600 да 800 тысячаў чалавек — 74—82 % яўрэйскага насельніцтва Беларусі. У масавым знішчэнні яўрэяў акупантам актыўна дапамагалі калабарацыяністы. Выпадкі пераследу і забойстваў яўрэяў зафіксаваны таксама з боку польскіх і савецкіх партызанаў.
У пасляваенныя часы падзеі Халакосту падвяргаліся у Беларусі і СССР замоўчванню па ідэалагічных умовах. Сістэматычная праца па ушанаванню памяці ахвяраў Халакосту пачалася толькі у 1991 годзе пасля развалу камуністычнай сістэмы. Да сенняшняга дня навуковая праца по тэме Халакосту застаецца у Беларусі на нізкім узроўні.
Ход падзей 22 чэрвеня 1941 года Германія напала на СССР, і да канца жніўня тэрыторыя Беларусі была цалкам захоплена нямецкімі войскамі. У сувязі з тым, што прасоўванне нямецкіх частак было вельмі хуткім, толькі нешматлікім яўрэям удалося эвакуіравацца ці бегчы ў глыб краіны.
Эвакуацыя яўрэяў Чым далей на ўсход знаходзілася яўрэйскае насельніцтва, тым большая яго доля была эвакуіравана і выратаваная ад акупацыі. Маладыя мужчыны былі прызваны ў Чырвоную армію. З далучаных да СССР пасля 1939 года заходніх тэрыторый, дзе пражывала больш за 2 мільёны яўрэяўАкрамя Заходняй Беларусі гэта таксама Заходняя Украіна, частка тэрыторыі Фінляндыі, Літва, Латвія і Эстонія, Бесарабія і Паўночная Букавіна., здолелі эвакуіравацца не больш за 100 тысяч. На тэрыторыі Беларусі ў межах да 1939 года, занятай немцамі да канца чэрвеня 1941 года, пражывала крыху больш за 130 тысяч яўрэяў, з якіх паспелі эвакуіравацца 14—15 тысяч. На тэрыторыі Беларусі, занятай немцамі да сярэдзіны ліпеня, пражывала яшчэ ад 105 да 110 тысяч яўрэяў, з якіх паспелі з'ехаць на ўсход 45—48 тысяч. У перыяд другой хвалі эвакуацыі, з сярэдзіны ліпеня да канца жніўня 1941 года, удалося вывезці 80 тысяч яўрэяў з 125 тысяч з пакінутай на той момант неакупаванай тэрыторыі Беларусі.
Па прыкладных падліках, з раёнаў, захопленых немцамі да канца чэрвеня 1941 года, было эвакуіравана ўсяго каля 11% яўрэяў; з раёнаў, акупіраваных да сярэдзіны ліпеня 1941 года, — ад 43 да 44 %, а з усходняй частцы рэспублікі ўратавалася каля 63—64 %Розенблат Е. С., Еленская И. Э. Динамика численности и расселения белорусских евреев в XX веке. Демоскоп Weekly, Институт демографии Государственного университета - Высшей школы экономики, 17 - 30 марта 2003, № 105-106}}.
Шанцы на эвакуацыю вызначаліся месцам жыхарства (напрыклад, блізкасцю чыгункі), хуткасцю прасоўвання нямецкай арміі на ўсход і прыярытэтамі савецкіх органаў ў палітыцы эвакуацыі. У імянных спісах, складзеных у Цэнтральным даведачным бюро ў Бугуруслане (Арэнбургская вобласць РСФСР), у кастрычніку-лістападзе 1941 года было зарэгістравана яўрэяў-бежанцаў з Беларускай ССР.
Перыяды, тэрытарыяльны і адміністрацыйны падзел
Пэрыядызацыя Халакосту на Беларусі супадае з перыядызацыяй Халакосту на тэрыторыі СССР з тым удакладненнем, што Беларусь была вызвалена ў ліпені 1944 года.
Ілля Альтман вылучае наступныя этапы ў ажыццяўленні Халакосту на тэрыторыі СССР: 22 чэрвеня 1941 году (нападзенне на СССР) — студзень 1942 году (Ванзейская канфэрэнцыя). Люты 1942 году — восень 1943 году (ліквідацыя гета і працоўных лягераў у нямецкіх зонах акупацыі). Зіма 1943/1944 гг. — восень 1944 году (перавод уцалелых яўрэяў у канцлагеры. У той жа пэрыяд ажыццяўляецца поўнае вызваленне акупаванай тэрыторыі СССРЗа выняткам Курляндзкага катла.).
Іцхак Арад разглядае тры этапы ў наступных інтэрвалах: 22 чэрвеня 1941 гады (нападзенне на СССР) — люты 1942 году. За гэты час знішчана большасьць яўрэяў Літвы, Латвіі, Эстоніі, Малдовы, амаль усе яўрэі ўсходняй Беларусі, усходняй Украіны і занятых немцамі раёнаў РСФСР. Вясна 1942 году — снежань 1942 году. Знішчана большасьць яўрэяў заходняй Украіны і Беларусі, а таксама паўднёвых раёнаў РСФСР, акупаваных летам 1942 году. Студзень 1943 году — канец лета 1944 году. Знішчэньне астатніх яўрэяў на акупаваных тэрыторыях перад адступленнем немцаў.
Першы перыяд Масавыя забойствы яўрэяў на акупаваных тэрыторыях ішлі з усходу на захад у мэтах «ачысткі тылоў» групы армій «Цэнтр». У заходняй частцы ішла ізаляцыя яўрэяў ад мясцовага насельніцтва. Частку забівалі адразу, а астатніх заганялі ў адмыслова выдзеленыя для пражывання яўрэяў месцы — гета. Для яўрэяў ўводзіліся спецыяльныя апазнавальныя знакі — нашыўкі жоўтага колеру, якія неабходна было насіць на вопратцы спераду і ззаду.
Другі перыяд Летам і восенню 1942 года фашысты прыступілі да акцый па ліквідацыі гета Заходняй Беларусі. Былі знішчаныя яўрэі Міру, Клецка, Ляхавічаў, Нясвіжа, Косава і многіх іншых месцаў.
Трэці перыяд 8 лютага 1943 года было ліквідавана слуцкае гета. Да 12 сакавіка было цалкам знішчана яўрэйскае насельніцтва Гродна — больш за 25 тысяч чалавек. Зімой, паверыўшы нямецкай прапагандзе, вярнуліся з лесу якія ўцяклі яўрэі мястэчка Іўе — і былі пасля знішчаныя.
21 чэрвеня 1943 года рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер падпісаў сакрэтны загад аб ліквідацыі з 1 жніўня ўсіх гета ў Рэйхскамісарыяце Остланд і пераводзе ўсіх пакінутых у жывых яўрэяў у канцэнтрацыйныя лагеры. 16—20 жніўня былі забітыя апошнія вязні беластоцкага гета. Да канца лета былі ліквідаваныя апошнія гета ў заходняй Беларусі — у гарадах Глыбокае і Ліда.
Стаўленне мясцовага неяўрэйскага насельніцтва Дзесяцігоддзе таталітарнага сталінскага тэрору прытупіла чуйнасць людзей, якія прызвычаіліся да масавых забойстваў. У выніку нацысты сутыкнуліся з грамадствам, пазбаўленым эмоцый: «Справа была не толькі ў антысеміцкіх настроях. Насельніцтва гарадоў і вёсак у Беларусі, Расіі і Украіне не ненавідзелі яўрэяў, а проста ставіліся да іх абыякава. Жыццё і смерць незнаёмага чалавека, асабліва прадстаўніка іншага этнасу, іх не хвалявала»Romanovsky, D. Soviet Jews under Nazi Occupation in Northeastern Belarus and Western Russia // Bitter legacy: confronting the Holocaust in the USSR / edited by Zvi Gitelman. — Bloomington: Indiana University Press, 1997. — VIII, 332 p. — P. 241. — ISBN 0-253-33359-8..
Дачыненні паміж яўрэямі і неяўрэямі мелі на тэрыторыі Беларусі свае асаблівасці. Даследчыкі згаджаюцца, што пасля абвастрэння антысеміцкіх настрояў, антысемітызм быў менш уласцівы Беларусі, чым суседнім краінамCholakowski, S. The Holocaust and the Armed Struggle in Belorussia as Reflected in Soviet Literature and Works by Émigrés in the West // Bitter legacy... — P. 226.. У афіцыйным ліставанні прадстаўнікі нямецкай акупацыйнай улады скардзіліся, што мясцовае насельніцтва Беларусі цяжка падштурхнуць да гвалту супраць юдэяў і што беларусы «не разумеюць расавай небяспекі, якая зыходзіць ад яўрэяў»Epstain, B. Allies in resistance: Jews and Belarussians in German-occupied Minsk // Collaboration and resistance during the Holocaust: Belarus, Estonia, Latvia, Lithuania / David Gaunt, Paul A. Levine & Laura Palosuo, eds. — Bern—New York: Peter Lang, 2004. — 519 p.: map. — P. 453. — ISBN 3-03910-245-1.. Аднак мясцовыя жыхары па-рознаму ставіліся да Халакосту, і шмат хто быў шакаваны жудасным вынішчэннем яўрэяў. М. Дын апісвае рэакцыю беларусаў у Барысаве падчас карнай аперацыі супраць мясцовых яўрэяў, якую ў кастрычніку 1941 г. праводзіла Айнзацгрупа В. Калі ў горадзе збіралі яўрэяў, што адбывалася на вачах усяго насельніцтва, сёй-той з мясцовых жыхароў не хаваў варожасці і казаў немцам: «Забіце іх, яны нас папамучылі». Але, калі ўвечары людзі верылі, што некаторыя яўрэі заслугоўваюць смерці, на наступны дзень яны ўжо думалі сабе: як гэта так? За раз забіць 6500 яўрэяў? Калі сёння нішчаць яўрэяў, дык заўтра, пэўна, чарга дойдзе да насDean, M. Collaboration in the Holocaust: crimes of the local police in Belorussia and Ukraine, 1941-44 / Martin Dean. — New York: St. Martin's Press, Published in association with the United States Holocaust Memorial Museum, 2000. — XX, 241 p. — P. 52. — ISBN 0312220561..
Шмат хто з яўрэяў захавалі добрыя пачуцці да беларусаў. У сваіх успамінах пра Халакост яны асабліва падкрэслівалі ўдзячнасць беларусам і расіянам, якія зрабілі ўсё магчымае, каб выратаваць іх жыцціEpstain, B. Allies in resistance... — P. 439, 454—457.. Людзі, якія прыхільна ставіліся да савецкай улады, спачувалі і дапамагалі яўрэям, але абураліся, калі бачылі, што яўрэі пакорліва даюць сябе забіць, не робячы аніякіх спробаў бунтавацца ці масава сыходзіць у партызаныRosenblat, E. Belarus: Specific Features of the Region's Jewish // Collaboration and resistance during the Holocaust... — P. 273..
Гл. таксама Халакост Праведнікі сусвету Беларусі Канцлагер Дразды
Літаратура Холокост в Беларуси. Документы и материалы. Минск. Национальный архив Республики Беларусь, 2002, 276 с. ISBN 9856372240 Смиловицкий, Л. Л. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг. . Тель-Авив, 2000, 432 с. ISBN 965-7094-24-0 Иоффе Э. Г. Белорусские евреи: трагедия и героизм: 1941—1945. Минск, 2003 Уроки Холокоста: история и современность. Сборник научных работ , вып 1, Минск, Ковчег, 2009, 212 с. ISBN 978-985-6756-81-1 Уроки Холокоста: история и современность. Сборник научных работ , вып 3, Минск, Ковчег, 2010, 240 с. ISBN 978-985-6950-05-9