Лаура Манчынэлі (; , Удзінэ, Італія — , Турын, Італія) — італьянская пісьменніца, германістка, медыевістка і прафесар універсітэта.
Аўтарка акадэмічных тэкстаў, дзіцячых кнігі, эсэ (многія з гісторыі сярэднявечча) і раманы.
Біяграфія Неўзабаве па нараджэнні дачкі сям’я пераехала і, пасля чатырох гадоў жыцця паміж Раверэта і Мантуяй, з 1937 года стала жыла ў Турыне.
Пасля школы скончыла Турынскі ўніверсітэт у 1956 годзе са ступенню бакалаўра ў сучаснай нямецкай літаратуры. Потым атрымала доктарскую ступень і выкладала, не кідаючы захаплення сярэднявечнай нямецкай культурай. У 1969 годзе напісала эсэ The Song of the Nibelungs. Problems and values («Песня пра Нібелунгаў. Праблемы і каштоўнасці»).
У 1970-я гады выкладала германскую філалогію ў Сасарскім універсітэт, потым запрошана германістам Ладзіславам Мітнерам у Венецыянскі ўніверсітэт «Ка’Фаскары», дзе ў 1976 годзе заснавала кафедру гісторыі нямецкай мовы.
Па радзе калегі і сябра, Клаўдыё Магрыса, у 1972 годзе адрэдагавала і пераклала на італьянскую з арыгіналу Нібелунгаў, у 1978 годзе — Трыстана Готфрыд фон Страсбург, у 1989 — Грэгарыуса і Беднага Генрых а Гартмана фон Аўэ.
У пачатку 1990-х гадоў хворая на рассеяны склероз Лаура Манчынэлі пакінула кафедру нямецкай філалогіі.
Памерла 7 ліпеня 2016 года ў Турыне праз хваробу. Цырымонія развітання адбылася 11 ліпеня 2016 года на манументальных могілках Турына; пасля крэмацыі пахавана ў Эксілесе у Даліне Суза, дзе разгортваюцца дзеі аднаго з раманаў пісьменніцы.
Катэгорыя:Італьянскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Італіі Катэгорыя:Пісьменнікі-постмадэрністы Катэгорыя:Медыявісты Катэгорыя:Гісторыкі Італіі Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў