Барс-8 — лёгкі тактычны бронеаўтамабіль украінскай карпарацыі «Богдан».

Гісторыя Быў упершыню прадстаўлены 4 красавіка 2015 года на палігоне вучэбнага цэнтра Нацыянальнай гвардыі ў вёсцы Наві ПэтрыўціКак Порошенко осматривал военную технику и вооружения: видео // «Ліга: Новости. UA» от 4 апреля 2015«Серед зразків озброєння та техніки, які оглянув Президент та Міністр оборони України, були бронетранспортер ЗЕ1, броньовані автомобілі БАРС-8 та БАРС-6, військові автомобілі HMMWV»Президент: Точність та надійність — те, що сьогодні характеризує українську зброю // официальный сайт министерства обороны Украины от 4 апреля 2015. Мадэль распрацавана на аснове канструкцыі створанага ў канцы 2014 года браневіка «Барс» з улікам патрабаванняў Міністэрства абароны Украіны — на больш магутным шасіВ Украине выпустили новый броневик «Барс-8»: фото «зверя» // «Обозреватель. UA» от 8 апреля 2015 пікапа Dodge Ram, з павялічаным аб’ёмам кузава і грузападымальнасцюБогдан представил еще один бронеавтомобиль Барс-8. Фото // «AUTO-Consulting.UA» от 7 апреля 2015.

Дызайн распрацавала кіеўская дызайнерская фірма DIGITEC Visual EngineeringСергей Згурец. Дизайн класса "милитари" // "Defense Express", № 10-11 (октябрь - ноябрь) 2015. стр.24-25.

У лютым 2019 года «Барс-8» завяршыў дзяржаўныя выпрабаванніБронеавтомобиль "Барс-8" завершил госиспытания, будет поставляться ВСУ // "Интерфакс - Украина" от 28 февраля 2019 і ў чэрвені афіцыйна прыняты на ўзбраенне Узброеных Сіл УкраіныБронеавтомобиль "Барс-8" принят на вооружение ВС Украины // "Интерфакс - Украина" от 1 июля 2019.

Апісанне Бронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы машыны, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне. Экіпаж складаецца з двух чалавек (кіроўцы і камандзіра машыны), у дэсантным аддзяленні прадугледжана магчымасць перавозкі грузаў або да васьмі пяхотнікаў ў поўным абмундзіраванні.

Бронеаўтамабіль абсталяваны турбадызельным рухавіком Cummins Turbo Diesel магутнасцю 385 к. с. і японскай каробкай перадач Aisin.

Машына мае абарону ўзроўню STANAG 4569 Level 2.

У даху дэсантнага аддзялення маецца люк і прадугледжана магчымасць усталявання ўзбраення — 7,62 мм кулямёт ПКДержавний концерн «Укроборонпром». Каталог продукції 2018. Бронетанкова та спеціальна техніка. page 28, 12,7 мм кулямёт НСВ-12,7, аўтаматычны гранатамёт або баявы модуль. Акрамя таго, на даху бронемашыны ўстаноўлены шэсць 81-мм дымавых гранатамётаў «Туча»Державний концерн «Укроборонпром». Каталог продукції 2018. Бронетанкова та спеціальна техніка. page 28.

Варыянты і мадыфікацыі «Барс-8» можа выпускацца ў некалькіх варыянтах выканання. «Барс-8» — браніраваны аўтамабіль для перавозкі пяхоты. «Барс-8» — 120 мм самаходны мінамёт, дэманстрацыйны ўзор якога быў прадстаўлены ў кастрычніку 2016 года. Экіпаж скарочаны да трох чалавек, дэсантнае аддзяленне пераабсталявана ў грузавы адсек, дзе размешчаны 120-мм мінамётны комплекс UKR-MMC з камп’ютэрызаванай сістэмай навядзення. Кут вертыкальнага навядзення мінамёта складае ад 45 да 85 градусаў, па гарызанталі — 60 градусаў. Мінамётны комплекс UKR-MMC уяўляе сабой савецкі 120-мм мінамёт 2Б11 з новай квадратнай апорнай плітой і пнеўматычным механізмам прывядзення зброі ў баявое становішча і навядзення. Для прадстаўленай на выставе машыны новая апорная пліта і пнеўматычны механізм навядзення іспанскай вытворчасці былі атрыманы праз ДП «Укроборонсервис»Подвижный огонь // Спецвипуск журналу Defense Express, жовтень 2017. «Барс-8» — машына артылерыйскай разведкі. Усталяваны камплекты абсталявання «Джэб», маса машыны павялічана да 9,5 тон, а агульная колькасць экіпажа і дэсанту паменшаная да шасці чалавек. Барс-8 з вежавым баявым модулем «Тайпан», упершыню прадстаўлены 11 кастрычніка 2016 года.

Крыніцы

Спасылкі

Тэхніка військового призначення // афіцыйны сайт вытворцы

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Украіны