Зако́н Та́фта—Ха́ртлі (, афіцыйная назва ) — федэральны закон аб рэгуляванні працоўных адносін у краіне, прыняты Кангрэсам ЗША 23 чэрвеня 1947 года. Названы ад імя сенатара Р. А. Тафта і члена Палаты Прадстаўнікоў Ф. Хартлі, якія ўзначальвалі працу па падрыхтоўцы закона.

Закон Тафта—Хартлі быў скіраваны супраць папярэдняга і незбалансаванага працоўнага заканадаўства «новага курсу» (закон Вагнера ад 5 ліпеня 1935 года), якое абмяжоўвала толькі інтарэсы наймальнікаў. Закон абмяжоўваў правы работнікаў і прафсаюзаў: забарона прафсаюзам уносіць у калектыўны дагавор пункт пра «закрыты цэх»; забарона забастовак дзяржаўных служачых; паведамленне наймальніку рабочымі пра забастоўку за 30 дзён да яе пачатку; наданне заканадаўчым сходам штатаў забараняць прафсаюзныя гарантыі, дазволеныя федэральнымі законамі; рэгулярныя справаздачы прафсаюзаў міністру працы пра ўсе свае справы; пісьмовыя паказанні пад прысягай аб непрыналежнасці прафсаюзных функцыянераў да Камуністычнай партыі ЗША.

У 1959 годзе быў прыняты дадатковы закон Лэндграма—Грыфіна, а ў 1970 годзе дапаўненні да яго.

Крыніцы

Літаратура

McCann, Irving G. Why the Taft-Hartley Law? New York: tional Committee to Uphold Constitutional Government|Committee for Constitutional Government, 1950. Millis, Harry A. and Brown, Emily Clark. From the Wagner Act to Taft-Hartley: A Study of National Labor Policy and Labor Relations. Chicago: University of Chicago Press, 1950.

Катэгорыя:Працоўнае права Катэгорыя:Крыніцы права ЗША Катэгорыя:Антыкамунізм у ЗША