Генадзь Барысавіч То́караў (;  — ) — савецкі і беларускі акцёр, Заслужаны артыст БССР (1967).

Біяграфія Нарадзіўся ў Смаленску. У 1955 годзе там жа скончыў тэатральную студыю. З 1956 года акцёр у Брэсцкім тэатры драмы і музыкі.

Творчасць Генадзь Барысавіч Токараў — выканаўца драматычных характарных роляў. Стварыў пераканаўчыя сцэнічныя вобразы сучаснікаў. Творчасці акцёра ўласцівы мяккі гумар, пластычная выразнасць, сатырычная завостранасць.

Сярод роляў: Андрэй, Алег («У добры час!», «У пошуках радасці» В. Розава); Сеўка («Шануй бацьку свайго» В. Лаўрэнцьева); Цімур Зямны («Лейтэнанты» А. Пінчука; Кукушкін, Рагулін («Брэсцкая крэпасць», «Людзі і камяні» К. Губарэвіча); Скаромны («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Ермалай («Характары» паводле В. Шукшына), Вурм («Каварства і каханне» Ф. Шылера); Антоніа («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара» П. Бамаршэ); Гжэгаж («Дамы і гусары» А. Фрыдры); Хмелік («Сола для гадзінніка з боем» О. Заградніка) і іншыя.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Ушёл из жизни заслуженный артист Беларуси Геннадий Токарев // Виртуальный Брест Токарев Геннадий Борисович // Брэсцкі тэатр драмы і музыкі Токарев Геннадий Борисович // КИНО-ТЕАТР.Ру

Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі