Хелен () — магутны трапічны цыклон, які ўтварыўся ў Атлантычным акіяне ў канцы верасня 2024 года і закрануў паўднёвы ўсход ЗША.

Трапічны цыклон утварыўся над Карыбскім морам 24 верасня, затым ён рухаўся на поўнач.

Хуткасць ветру ў некалькіх штатах ЗША дасягала 209—251 км/г. На паўднёвым усходзе больш за 4 млн чалавек засталіся без электраэнергіі, у тым ліку больш за 1 млн у Фларыдзе. Сярод ахвяр стыхіі таксама ёсць жыхары Джорджыі, Паўночнай і Паўднёвай Караліны. У гэтых рэгіёнах і ў штаце Тэнэсі ўтварыліся зоны падтаплення, разбурана вялікая колькасць дамоў, павалены дрэвы. Нацыянальная акіянічная служба ЗША зафіксавала павышэнне ўзроўню вады і паводкі ў Фларыдзе, якія ўтварыліся пасля працяглых дажджоў. Многія людзі ў затопленых зонах былі заблакіраваны ў сваіх дамах да прыбыцця ратавальнікаў.

27 верасня ўраган аслабеў да ўзроўню трапічнага шторму. Паколькі стыхія працягвае свой рух на поўнач ЗША, улады папярэджваюць жыхароў аб рызыках для жыцця і раяць ім праяўляць асцярожнасць, асабліва ў пацярпелых ад непагадзі раёнах.

Крыніцы

Катэгорыя:Атлантычныя ўраганы Катэгорыя:Верасень 2024 года Катэгорыя:2024 год у ЗША