Дніпроўскі раён () — раён у Днепрапятроўскай вобласці Украіны, утвораны ў 2020 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Дніпро.

Гісторыя Раён створаны ў адпаведнасці з пастановай Вярхоўнай Рады Украіны № 807-IX ад 17 ліпеня 2020 года.

Адміністрацыйны падзел Раён ва ўзбуйненых межах з 17 ліпеня 2020 года дзеліцца на 17 тэрытарыяльных грамад, у тым ліку 2 гарадскія, 6 пасялковых і 9 вясковых грамад (у дужках — іх адміністрацыйныя цэнтры):

Гарадскія: Дніпроўская гарадская грамада (горад Дніпро) Підгароднэнская гарадская грамада (горад Підгароднэ) Пасялковыя: Абухіўская пасялковая грамада (пасёлак Абухіўка) Новапакроўская пасялковая грамада (пасёлак Новапакроўка) Пэтрыкіўская пасялковая грамада (пасёлак Пэтрыкіўка) Саланянская пасялковая грамада (пасёлак Салонэ) Слабажанская пасялковая грамада (пасёлак Слабажанскэ) Царычанская пасялковая грамада (пасёлак Царычанка) Вясковыя: Кытайгарадская вясковая грамада (вёска Кытайгарад) Любыміўская вясковая грамда (вёска Любыміўка) Ляшкіўская вясковая грамада (вёска Ляшкіўка) Магілеўская вясковая грамада (вёска Магілеў) Мыкалаіўская вясковая грамада (вёска Мыкалаіўка) Новаалэксандрыўская вясковая грамада (вёска Новаалэксандрыўка) Святавасыліўская вясковая грамада (вёска Святавасыліўка) Сырска-Лытоўская вясковая грамада (вёска Сырска-Лытоўскэ) Чумакіўская вясковая грамада (вёска Чумакы)

Раней тэрыторыя раёна ўваходзіла ў склад Дняпроўскага (1923—2020), Царычанскага, Сынэльныкіўскага (часткова), Пэтрыкіўскага, Саланянскага , Магдалыніўскага раёнаў, якія былі ліквідаваныя той жа пастановай

Зноскі

Катэгорыя:Раёны Днепрапятроўскай вобласці