ZOOM — украінскі забаўляльны тэлеканал медыякангламерату «Inter Media Group».

Гісторыя Тэлеканал пачаў вяшчанне 1 чэрвеня 2013 года замест MTV Украіна.

З 25 снежня 2016 года тэлеканал вяшчае ў фармаце 16:9.

31 сакавіка 2021 года ён пачаў вяшчанне ў стандарце высокай выразнасці (HD).

У сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну з 24 лютага 2022 года да 31 снежня 2024 года тэлеканал кругласутачна трансліраваў інфармацыйны марафон «Адзіныя навіны». Да 14 чэрвеня 2024 года ў эфіры не было рэкламы.

1 сакавіка 2024 года тэлеканал спыніў спадарожнікавае вяшчанне. 28 сакавіка Нацыянальны савет Украіны па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання змяніў тэхналогію вяшчання на OTT/IPTV.

З 1 студзеня 2025 года тэлеканал перазапусціўся, змяніўшы тэматыку з забаўляльнай на асветніцка-інфармацыйную, выйшаў з марафону і адначасова аднавіў самастойнае вяшчанне. Рускамоўныя праграмы цяпер трансліруюцца ва ўкраінскім дубляжы.

Лагатыпы Тэлеканал змяніў 2 лагатыпы. Цяперашні — трэці па ліку. Лагатып Апісанне З 1 чэрвеня 2013 года па 31 снежня 2014 года лагатыпам тэлеканала з’яўлялася стылізаванае слова «ZOOM» у аранжавых адценнях. Яно размяшчалася ў правым верхнім куце. У жалобныя дні лагатып мяняў колер на чорны. З 1 студзеня 2015 года па 31 снежня 2024 года лагатып уяўляў сабой сіні прамавугольнік з белым надпісам «ZOOM». Знаходзіўся там жа. Для HD-версій тэлеканала дапаўняўся надпіс «HD». Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну з 24 лютага па 5 ліпеня 2022 года ў цэнтры лагатыпа быў сцяг Украіны з надпісам «#UArazom».З 1 студзеня 2025 года лагатыпам з’яўляецца белае слова «ZOOM». Ад літары «M» справа размяшчаецца зваротны чырвоны трохкутнік з тлустымі белымі палосамі на двух яго баках, якія нагадваюць лічбу «7».

Напаўненне эфіру Праграмы Выпадковы сведка Уцёкі. Рэальныя гісторыі Гісторыі вайны Легенды крымінальнага вышуку Апошні дзень дыктатара Праўда жыцця Праўда жыцця. Прафесійныя байкі Рэчдок Рэчавы доказ Страх у тваім доме Судовыя справы: Злачынства і пакаранне Таямніцы крымінальнага свету Таямніцы свету

Замежныя праграмы Імперыі па-за законам Рэальная паліцыя Рэальнае ФБР

Архіўныя праграмы Украінскія Zoom Music Адаптар Байцоўскі клуб Багіні эфіру Вялікая розніца па-ўкраінску Дом на зайздрасць усім Зорныя лёсы Карамболь Вячэрні Кіеў Кліптаманьякі Пароблена ва Украіне Скептык Тры сястры Хі і Ха Ху із Ху Штучкі Дзённік цяжарнай

Замежныя Амерыканскі жаніх Вайп-аўт Дасье Галівуда Знакамітасці Інстагламур «Касметычны рамонт» (, частковы пераклад) Неймаверныя лёсы зорак Скандальны топ Топ 20: Зваротны Адлік

Серыялы Мяцежны Шлях Захоп Марскі патруль СБУ. Спецаперацыя

Хакерская атака 23 лютага 2023 года расійскія хакеры ўзламалі эфір тэлеканала, а таксама шэраг іншых сайтаў дзяржных устаноў Украіны. У эфіры «Zoom» яны трансліравалі гімн СССР і павіншавалі з «днём абаронцы Айчыны».

Крыніцы

Катэгорыя:Тэлеканалы Украіны Катэгорыя:Тэлеканалы на ўкраінскай мове Катэгорыя:Тэлеканалы на рускай мове Катэгорыя:Тэлеканалы, запушчаныя ў 2013 годзе