Марыя Андрэеўна Гальшанская (не раней 1405 — пасля 1456) — вялікалітоўская арыстакратка з роду Гальшанскіх.

Трэцяя малодшая дачка князя Андрэя Вязынскага з роду Гальшанскіх і Аляксандры Дзмітрыеўны з роду князёў Друцкіх, сястра Васілісы і Соф’і.

З 1425 года жонка Іллі Мушаці (з 1425), з 1432 года гаспадара малдаўскага, сына гаспадара Аляксандра I Добрага.

Дзеці: Раман II (1426—1448), гаспадар малдаўскі з 1447 года. Алексэндрэл (1429—1455), гаспадар малдаўскі ў 1449, 1452—1454 і 1455 гадах.

Крыніцы

Літаратура Jan Tęgowski, Powiązania genealogiczne wojewodów mołdawskich Bogdanowiczów z domem Giedyminowiczów w XIV—XV wieku, «Genealogia. Studia i materiały historyczne», t. 3, 1993.

Катэгорыя:Гальшанскія