Ёган Петэр Экерман (; , Вінзен, Ніжняя Саксонія — , ) — нямецкі пісьменнік, літаратуразнавец і паэт. Вядомы сваімі даследаваннямі творчасці Ёгана Вольфганга Гётэ, сябрам і сакратаром якога ён быў.
Біяграфія Пасля службы добраахвотнікам на вайне супраць Напалеона I (1813—1814) атрымаў пасаду сакратара ў ваенным дэпартаменце ў Гановеры. У 1817 годзе наведваў гімназію ў Гановеры, затым у 1821—1822 гадах вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце.
З Гётэ Экерман пазнаёміўся ў 1823 годзе, паслаўшы яму свой рукапіс "Beiträge zur Poesie mit besonderer Hinweisung auf Goethe". Пераехаўшы неўзабаве ў Веймар па запрашэнні Гётэ, Экерман зарабляў на жыццё прыватнай выкладчыцкай дзейнасцю, навучаючы сына вялікага герцага Саксен-Веймар-Эйзенахскага. У 1830 годзе ён наведаў Італію разам з сынам Гётэ Аўгустам. У 1838 годзе атрымаў пасаду саветніка вялікага герцага і бібліятэкара вялікай герцагіні.
Экерман унёс значны ўклад у даследаванне творчасці вялікага паэта. Галоўная яго праца - "Гутаркі з Гётэ ў апошнія гады яго жыцця, 1823-32". Крыніцы