Мікалай Віктаравіч Аўчыннікаў () — беларускі жывапісец.

Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Гарадзец Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў у 1974 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Ф. Гумена, І. Сталярова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Жыве ў Маладзечне. Выкладае жывапіс і кампазіцыю ў Гімназіі-каледжы мастацтваў г. Маладзечна.

Творчасць Працуе ў акварэлі і станковым жывапісе. Асноўныя творы: серыі «Без асаблівых тлумачэнняў», «Нарачанскі край», «Зямля паэтаў», «Сезон дажджу», «Поўня над возерам Свір», «Мсціслаўскі сабор», «Восень», «Яблыні ў квецені», «Абуджэнне зямлі», «Полацк. Сафійскі сабор». Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Мінскім абласным краязнаўчым музеі, у прыватных калекцыях Германіі, Ізраіля, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, ЗША, Украіны, Чэхіі, Швецыі.

Удзельнік больш за 200 персанальных і групавых выстаў у Беларусі, Бельгіі, Германіі, Ірландыі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі, Швецыі, Эфіопіі.

Узнагароды Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2007).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі паводле алфавіта