Яраслаў Міхайлавіч Павушкін (,  — ) — хімік-арганік. Акадэмік АН БССР (1970), доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя Дз. І. Мендзялеева (1938), дзе працаваў да 1943 асістэнтам, дацэнтам. У 1945—1970 — дацэнт, прафесар Маскоўскага інстытута нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна, з 1960 — загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу. У 1950—1960 — загадчык лабараторыі Інстытута нафты АН СССР, адначасова ў 1951—1956 — загадчык лабараторыі Акадэміі нафтавай прамысловасці. У 1970—1974 — загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, адначасова ў тыя ж гады — загадчык кафедры Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. З 1976 — старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута гаручых выкапняў (Масква).

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы ў галіне нафтахімічнага сінтэзу паліў і спецыяльных відаў палімераў. Даследаванні па тэарэтычных і прыкладных праблемах паліў для паветрана-рэактыўных і рэактыўных рухавікоў. Адкрыў рэакцыю алкіравання араматычных вуглевадародаў аляфінамі. Распрацаваў метады сінтэзу палімерных паўправаднікоў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці новых матэрыялаў для радыёэлектронікі.

Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), медалі.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій, 5 падручнікаў, больш за 100 вынаходніцтваў.

Асноўныя працы Химия реактивных топлив. М., 1962 Нефтехимический синтез в промышленности. М., 1966 Нефтехимическая наука и промышленность. М., 1972 Жидкие и твердые химические ракетные топлива. М., 1978 Технология нефтехимического синтеза. 2-е изд. М., 1985 (у суаўт.)

Літаратура Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 222—223.

Крыніцы

Спасылкі Паушкін Яраслаў Міхайлавіч у базе даных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Хімікі Расіі