«Castlevania: Symphony of the Night» ― відэагульня ў жанры , распрацаваная і выпушчаная японскай кампаніяй «Konami» для «PlayStation» у 1997 годзе. Гульня ўваходзіць у серыю «» і служыць працягам «» і больш ранняй «». У «Rondo of Blood» галоўны антаганіст серыі граф Дракула быў зрынуты, але яго пераможца Рыхтэр Бяльмонт знік без вестак, а праз чатыры гады замак Дракулы зноў паўстаў з ніадкуль. Сын Дракулы — -паўкроўка, які стаў паляўнічым на вампіраў ― адпраўляецца ў замак, каб знішчыць гэтае месца канчаткова.
У адрозненне ад папярэдніх гульняў серыі, распрацаваная пад кіраўніцтвам Тору Хагіхары і «Symphony of the Night» уяўляе сабой не экшан-, а першую ў серыі гульню-. Яна прапануе гульцу складана ўладкованы нелінейны мір са мноствам сакрэтаў і ўтоеных праходаў; па ходзе гульні Алукард набывае новыя здольнасці і знаходзіць розныя прадметы, якія дапамагаюць яму змагацца з ворагамі і трапляць у раней недаступныя месцы. Менавіта «Symphony of the Night» разам з «» заклала асновы жанру метроідваній, і як наступныя гульні серыі «Castlevania», так і шматлікія гульні-метраідванні іншых распрацоўнікаў пераймалі геймплэю «Symphony of the Night». Хоць першапачатковыя продажы гульні былі сціплымі, з часам «Symphony of the Night» здабыла культавы статут; розныя аглядальнікі звалі яе лепшай у серыі і ўключалі ў спісы лепшых гульняў у гісторыі.
Зноскі
Каментарыі
Крыніцы
Спасылкі Прохождение Castlevania: Symphony of the Night на «Shedevr» Castle of Dracula — рускамоўны сайт аб «Castlevania»
Катэгорыя:Гульні для Android Катэгорыя:Гульні для iOS Катэгорыя:Гульні для PlayStation Portable Катэгорыя:Відэагульні, распрацаваныя ў Японіі Катэгорыя:Відэагульні з адкрытым светам