Цыклон «Чыда» — трапічны цыклон, які абрынуўся на Паўднёва-Усходнюю Афрыку ў снежні 2024 года. Выклікаў разбурэнні і вялікую колькасць ахвяр, асабліва на востраве Маёта, які ўваходзіць у склад аднайменнага заморскага рэгіёну Францыіhttps://www.bbc.com/russian/articles/c70ex7n0z42o. Вядома як мінімум пра 119 пацверджаных загінулых.
Цыклон «Чыда» сфармаваўся 10 снежня ў паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна і хутка нарастаў у інтэнсіўнасці. 12 снежня «Чыда» абрынуўся на астравы Агалега, частку Маўрыкія, стаўшы самым моцным цыклонам з часоў цыклона «Андры» ў 1983 годзе. Шторм працягнуў рух на захад, прайшоў на поўнач ад Мадагаскара і 15 снежня абрынуўся на мацерыковую частку Афрыкі прыкладна за 30 км на поўдзень ад горада Пемба ў правінцыі Каба-Дэльгада ў Мазамбіку. 16 снежня ў 6:00 UTC цэнтр цыклона знаходзіўся на поўдні Малаві з максімальнымі ўстойлівымі вятрамі 74 км/г.
Прэфект Франсуа-Ксаўе Б’евіль класіфікаваў «Чыда» як самы моцны цыклон, які абрынуўся на Маёту з 1934 года, а на Каморскіх Астравах быў абвешчаны тыдзень нацыянальнай жалобы.
Крыніцы
Катэгорыя:Снежань 2024 года Катэгорыя:Цыклоны Катэгорыя:Катастрофы 2024 года