Апістархі́ды (Opisthorchiidae) — сямейства гельмінтаў класа смактуноў.
Пашыраны ўсюды. У сусветнай фаўне больш за 100 відаў з 29 родаў. Паразіты рыб, паўзуноў, птушак, млекакормячых і чалавека (асноўныя гаспадары). На тэрыторыі Беларусі найбольш пашыраны апістарх кашэчы — узбуджальнік апістархозу. Апістархіды падобныя да дыкрацэліідаў, адрозніваюцца размяшчэннем семяннікоў у задняй частцы цела (адсюль назва «апіста» ззаду, «архіс» семяннік).
Літаратура