Абдала ібн Абдэль Азіз ас-Сауд (; , Эр-Рыяд — Эр-Рыяд) — кароль Саудаўскай Аравіі (Служка двух святынь) у 2005—2015 гадах. Сын першага караля Саудаўскай Аравіі Абдэль Азіза і яго восьмай жонкі Фахды (з племя шамар). У 1982—2005 гадах — наследны прынц, першы намеснік прэм'ер-міністра. З 1996 года — фактычны кіраўнік дзяржавы пры каралю Фахдэ, бо апошні перанёс шырокі інсульт і не мог цалкам выконваць свае абавязкі.

На момант смерці з’яўляўся старэйшым дзейнічаючым манархам.

Багацце манарха паводле стана на пачатак 2013 года ацэньвалася Forbes у $ 18 міліярдаў. Паказчыкам багацця караля стаў той факт, што ён вырашыў асабіста фінансаваць будаўніцтва станцыі метро ў Эр-Рыядзе, якая будзе ўпрыгожана залатымі пласцінаміВ Саудовской Аравии появится станция метро из золота.

Памёр 23 студзеня 2015 года пасля трохтыднёвай гаспітализацыі з нагоды пнеўманііКороль Саудовской Аравии Абдалла скончался на 91-м году жизни //Тасс 23 января 2015. Пахаваны ў безыменнай магіле.

Катэгорыя:Каралі Саудаўскай Аравіі