«Недзе ў часе» () — амерыканская рамантычная фэнтэзійная драма 1980 года рэжысёра Жано Шварца з Крыстаферам Рывам, Джэйн Сеймур і Крыстаферам Пламерам у галоўных ролях.
Фільм вядомы сваёй музыкай, напісанай Джонам Бары, з удзелам піяніста Роджэра Уільямса. Таксама некалькі разоў выкарыстоўваецца 18-я варыяцыя Рапсодыі на тэму Паганіні Сяргея Рахманінава.
Нягледзячы на негатыўныя водгукі крытыкаў і нізкія касавыя зборы ў першапачатковым пракаце, фільм стаў культавым.
«Недзе ў часе» атрымаў некалькі ўзнагарод, уключаючы прэмію «Сатурн» за найлепшы касцюм, найлепшую музыку і найлепшы фэнтэзійны фільм. Фільм таксама быў намінаваны на прэмію «Оскар» за найлепшы дызайн касцюмаў.
Фільм адзначаны Амерыканскім інстытутам кінамастацтва ў наступных спісах: 2002: 100 гадоў...100 страсцей – Намінацыя 2005: 100 гадоў музыкі да фільмаў – Намінацыя
Сюжэт Малады Чыкагскі драматург Рычард нечакана атрымлівае ад невядомай пажылой дамы старадаўні гадзіннік і заклік «Вярніся да мяне», але не надае гэтаму ніякага значэння. Праз некалькі гадоў ён выпадкова знаходзіць фатаграфію актрысы Эліс Мак-Кена зробленую ў 1912 годзе і разумее, што гэта менавіта тая жанчына ад якой восем гадоў таму ён атрымаў гадзіннік. Выкарыстоўваючы тэорыю аб падарожжах у часе з дапамогай самагіпнозу, Рычард сустракаецца з ёй тварам да твару...
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 1980 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures