Васіль Васілевіч Каменскі (, каля г. Перм, Расійская імперыя — , Масква, РСФСР, СССР) — рускі паэт. Футурыст. Быў блізкі да У. Маякоўскага.

Творчасць Друкаваўся з 1904 года. Раннія вершы пад уплывам футурыстычных поглядаў пазначаны слоўным эксперыментатарствам. У паэмах «Сценька Разін» (1912—1920), «Емяльян Пугачоў» (1930), «Іван Балотнікаў» (1934) героям нададзены рысы былінна-песенных асілкаў. Аўтар аповесці «27 прыгод Хорта Джойса» (1924), рамана «Пушкін і Дантэс» (1928).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Футурызм Катэгорыя:Сярэбраны век Катэгорыя:Рускамоўныя паэты