Гета ў Прапойску (лета — кастрычнік 1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў пасёлка Прапойск (з 1945 года — горад Слаўгарад) і бліжэйшых населеных пунктаў падчас Халакосту.
Гісторыя У 1939 годзе ў пасёлку Прапойск пражывалі 1038 яўрэяў — 22% насельніцтва. Паселішча было захоплена нямецкімі войскамі 30 жніўня 1941 года. Акупацыя доўжылася 2 гады і 3 месяцы — да 25 лістапада 1943 года.
У кастрычніку 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў Прапойску гетаЛитин А., Шендерович И. Славгород, история города . Туды ж прывезлі яўрэяў і з іншых вёсак, у тым ліку з Гайшына.
Усіх яўрэяў сагналі ў некалькі ацалелых яўрэйскіх дамоў паміж будынкамі сучаснага камбіната бытавога абслугоўвання і райкама партыі і ля скрыжавання вуліц Піянерскай і Камсамольскай. Будынак былой сінагогі апынуўся ў цэнтры гетаБайвер Б. Евреи бывшего Пропойска, а нынешнего Славгорода .
Гета ачапілі калючым дротам, і яго ахоўвалі немцы. Яўрэяў выкарыстоўвалі на прымусовых работах — у тым ліку, на ўборцы ўраджаю і рамонце дарог.
Адной раніцай у кастрычніку 1941 года больш за 90 (ад 120 да 170Игудин Г. Династия трубачей ) вязняў расстралялі ля вёскі КурганаўкаЛевинсон Н. Я хочу рассказать… .
Памяць Помнік на месцы расстрэлу ўсталявалі ацалелыя мясцовыя габрэі на сабраныя імі грошы, пад кіраўніцтвам Ігудзіна Міхаіла. У сярэдзіне 1980-х гадоў праз гэтае месца пракладалі вуліцу Ракасоўскага, і помнік знеслі. Аднавіць яго ўдалося толькі праз некалькі гадоўШульман А. Встречи через годы и расстояния .
Крыніцы
Літаратура
Прапойск Катэгорыя:Гісторыя Слаўгарада