Мацей Дыякевіч (; 1803 або 1804 — 12 студзеня 1880, маёнтак Альхова, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня) — вайсковец Расійскай імперыі, дзяржаўны служачы Мінскай губерні.
Біяграфія Сын Казіміра (жыў у Копыскім павеце, памёр каля 1819 года). Рыма-каталік, шляхецкі герб невядомы.
Выпускнік 1-га Кадэцкага корпуса, служыў у Літоўскім піянерным батальёне ў складзе Літоўскага асобнага корпуса. Удзельнік падаўлення паўстання 1830—1831 гадоў у Каралеўстве (Царстве) Польскім. Пайшоў у адстаўку 31 студзеня 1842 года з чынам падпалкоўніка.
У 1842—1848 гадах радца гаспадарчага аддзела, у 1848—1861 гадах радца кантрольнага аддзялення Мінскай палаты дзяржаўных маёмасцей. Напісанне ў расійскіх дакументах: Матвѣй Казимировичъ Діякевичъ.
Другі шлюбам муж Браніславы з Шышкаў, праз вена атрымаў маёнтак Альхова Ігуменскага павета. Меў тытул стацкага саветніка. На 1876 год меў у Альхове 533 дзесяціны зямлі. У маёнтку Дыякевіча памёр вядомы архівіст Міхал Богуш-Шышка (1811—1877), брат Браніславы Дыякевічавай з Шышкаў.
Памёр у Альхове, пахаваны на могілках ва Узлянах побач з жонкай.
Сям’я Другім шлюбам муж Браніславы з Шышкаў (1821/1822 — 28 лютага 1899).
Дзеці:
Філіпіна-Юлія (1845; жонка Аляксандра Копця) Ян-Кадыд (1847) Аляксандр-Марцін (1855; паручнік артылерыі ў 1883 г., штабс-капітан у 1885 г., пайшоў у адстаўку ў 1907 г. з чынам палкоўніка; жонка — Марыя-Людвіка Шульц (1862—1939), дачка Альберта Шульца).
Узнагароды Кавалер ордэнаў Святой Ганны 4-й (1831) і 3-й ступені (1861), Святога Станіслава 2-й ступені (1857), Святога Уладзіміра 4-й ступені (1860), польскага знака пашаны за вайсковую годнасць 4-й ступені (1831). Узнагароджаны цёмна-бронзавым медалём на Андрэейскай стужцы ў памяць пра вайну 1853—1856 гадоў, знакам пашаны за 30 гадоў службы (1856).
Крыніцы
Літаратура