Ларыса Паўлаўна Максімава (, Віцебск, БССР) — беларуская піяністка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1982).

Біяграфія У 1964 годзе скончыла Беларускую кансерваторыю (клас Р. Шаршэўскага). З 1964 года — канцэртмайстар Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.

Прафесійная дзейнасць Выступае з вядучымі інструменталістамі і вакалістамі рэспублікі, інструментальнымі калектывамі, у тым ліку з ансамблем «Кантабіле», асаблівую ўвагу аддае прапагандзе беларускай музыкі. Зрабіла шмат запісаў для тэлебачання і радыё.

Аўтар і вядучая цыклаў канцэртаў «Рамантычная песня ХІХ стагоддзя» ў зале камернай музыкі Беларускай філармоніі (1990—1994), праграмы «У пошуках гармоніі» на Беларускім тэлебачанні (з 1997 года).

Музычны кіраўнік праграмы «Вянок няздзейсненых мар» на фестывалі, прысвечаным 170-годдзю з дня смерці Л. Бетховена (Бон, 1997).

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях

Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:Піяністы Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР