Леана́рда Спінацо́ла (; нар. ) — італьянскі футбаліст, паўабаронца клуба «Напалі» і нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера Клубная Спінацола пачаў сваю кар’еру ў моладзевай акадэміі «Сіены»«Allievi Nazionali». A.C. Siena.. У 2010 годзе далучыўся да «Ювентусу» згодна з часовай угодай, і быў далучаны да складу турынскай прымаверы. У чэрвені 2012 года «Ювентус» аформіў палову правоў на рэгістрацыю іграка за 400 тысяч еўра. 5 ліпеня 2012 года Спінацола і Філіпа Баніперці былі перададзены ў арэнду клуба Серыі Б «Эмпалі» на адзін сезон«Maxi scambio tra Juventus ed Empoli». Spazio Juve.. 1 верасня спартсмен правёў свой першы матч у якасці прафесіянальнага іграка, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў гасцявым матчы супраць «Навары», які скончыўшы ўнічыю 2:2«Novara Empoli 2–2: E' mancata la vittoria, bisogna formare il gruppo». Novara Today.. Свой першы гол Спінацола забіў 15 верасня, але клуб трымаў паражэнне з лікам 2:4 у сустрэчы супраць «Ліворна»«Irresistibile Livorno, 4-2 contro l'Empoli». Il Tirreno.. З'явіўшыся толькі ў сямі матчах, яго арэнда была скончана, і футбаліст перайшоў у «Віртус» таксама згодна з часовым пагадненнем у студзені 2013 года«Virtus Lanciano, piace Spinazzola dell'Empoli». Tutto Mercato Web.. У новым клубе Спінацола з'явіўся на полі толькі ў трох матчах, і ўсё з іх з лавы запасных. 10 жніўня 2013 года ігрок зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз свайму першаму клуба «Сіене»«Calciomercato Siena, Giacomazzi e Spinazzola bianconeri». Serie B News., за якую ён правёў 24 матчы, адзначыўшыся адзіным выніковым стрэлам па браме.
У чэрвені 2014 года пагадненне аб сумеснай уласнасці паміж «Сіенай» і «Ювентусам» было зноў адноўленае. Аднак пасля банкруцтва «Сіены» ў ліпені «Ювентус» набыў астатнія 50% рэгістрацыйных правоў задарма. 11 жніўня 2014 года Спінацола далучыўся да складу клуба Серыі А «Аталанты»«Ufficiale — Spinazzola all'Atalanta in prestito». Tutto Mercato Web.. 23 жніўня ігрок дэбютаваў у клубе, забіўшы апошні гол у матчы Кубка Італіі супраць «Пізы», які скончыўся хатняй перамогай з лікам 2:0«Leonardo Spinazzola all'Atalanta». Atalanta.. У найвышэйшым дывізіёне краіны Спінацола дэбютаваў 31 жніўня, замяніўшы Марсела Эстыгарыбію на 82-й хвіліне ў нічыйным матчы 0:0 супраць «Вероны»«Atalanta 0–0 Verona». Football Italia.. Пасля шэрагу арэндавых адлучкаў у «Вічэнцу» і «Перуджу» Спінацола вярнуўся ў «Аталанту» ў ліпені 2016 года.
Правёўшы два сезоны ў арэндзе ў «Аталанце», Спінацола вярнуўся ў «Ювентус» улетку 2018 года«Juventus season tickets sell out after Cristiano Ronaldo arrival». ESPN.. Пасля траўмы, якая пазбавіла іграка першай паловы сезона 2018—2019 гадоў, Спінацола дэбютаваў у «Ювентусе» 12 студзеня 2019 года ў гасцявым пераможным матчы супраць «Балонні» на Кубак Італіі з лікам 2:0«Allegri salutes Spinazzola for 'excellent' Juventus debut». Goal.com.. Дэбют у Лізе чэмпіёнаў адбыўся 12 сакавіка, і прыпаў на хатнюю перамогу над мадрыдскім «Атлетыка» з лікам 3:0, у рамках 1/8 фіналу спаборніцтва«Line-ups: Juventus v Atletico Madrid». Football Italia..
1 ліпеня 2019 года Спінацола далучыўся да «Ромы», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з клубам. Гэтая дамова каштавала «Ювентусу» 29,5 млн еўра. Поруч з гэтым у адваротным кірунку рушыў Лука Пелегрыні«Roma complete signing of Spinazzola» . A.S. Roma.. У студзені 2020 года Спінацола быў блізкі да пераходу ў міланскі «Інтэрнацыянале» ў абмен на Матэа Палітана, аднак угода не была складзена ў апошнюю хвіліну, бо «Інтэр» не быў цалкам задаволены фізічным станам Спінацолы«Politano-Spinazzola, un colpo di farsa mercato». La Gazzetta dello Sport..
Міжнародная 28 сакавіка 2017 года Спінацола дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі разам з чатырма іншымі ігракамі, выйшаўшы на замену ў матчы супраць зборнай Нідэрландаў, які яго каманда выгуляла з лікам 2:1«Olanda-Italia 1-2, Eder e Bonucci ribaltano l'autogol di Romagnoli». La Gazzetta dello Sport..
Дасягненні «Ювентус»: Чэмпіён Італіі: 2019 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2018
«Рома»: Пераможца Лігі канферэнцый: 2022
Італія: Чэмпіён Еўропы: 2020
Крыніцы
Спасылкі Старонка на Soccerway. Старонка на Transfermarkt.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК Віртус Ланчана Катэгорыя:Ігракі ФК Сіена Катэгорыя:Ігракі ФК Ювентус Катэгорыя:Ігракі ФК Аталанта Катэгорыя:Ігракі ФК Вічэнца Катэгорыя:Ігракі ФК Перуджа Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Напалі