Даніэле Банера (; нар. года, Брэшыя, Італія) — былы італьянскі футбаліст і ігрок нацыянальнай зборнай Італіі. Гуляў на пазіцыі абаронцы.

Кар’ера

«Брэшыя» Выхаванец клуба «Брэшыя», дзе і пачаў прафесійную кар’еру ў 1999 годзе.

«Парма» З 2002 па 2006 гады гуляў за «Парму», дзе стаў адным з лідараў каманды.

«Мілан» У ліпені 2006 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Міланам»«Милан» подписал Бонеру. Football.ua. У камандзе ў Серыі A дэбютаваў 17 верасня 2006 года ў матчы супраць «Пармы» (0:2)Пратакол матчу . worldfootball.net. У сезоне 2006—2007 гадоў разам з «Міланам» атрымаў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў. У чэрвені 2009 года падоўжыў кантракт з «Міланам» да 2013 годаБонера продлил контракт с «Миланом». Football.ua.

23 мая 2013 года, не зважаючы ўвагі на чуткі аб пераходзе ў «Ювентус», Банера падпісаў новы кантракт з «Міланам» да 30 чэрвеня 2015 года.

Міжнародная кар’ера Даніэле мае на сваім рахунку шаснаццаць матчаў у футболцы нацыянальнай зборнай Італіі. Дэбют у складзе зборнай адбыўся 5 верасня 2001 года ў матчы супраць зборнай Марока. Банера быў уключаны ў спіс зборнай на чэмпіянат свету 2006 года ў якасці рэзервовага іграка, але пасля таго, як Джанлука Дзамброта пацвердзіў, што здольны гуляць, Даніэле быў адпраўлены дадому«Azzurri release Bonera». Sky Sports..

Дасягненні

Клубныя Мілан: Чэмпіён Італіі: 2011 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2007 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2007 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2007

Міжнародныя Італія: Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2004

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на афіцыйным сайце «Мілана» Профіль на FIFA Профіль на FIGC

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэшыі Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі алімпійскай зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Ігракі ФК Брэшыя Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Вільярэал