Чэзарэ Бова (; нар. , , Італія) — былы італьянскі футбаліст, абаронца.

Кар’ера Бова з'яўляецца выхаванцам «Ромы», за які не згуляў ніводнай гульні. Наступным клубам іграка стаў «Лечэ», за які Чэзарэ дэбютаваў 5 кастрычніка 2003 года ў матчы супраць «Брэшыі», прайграным «Лечэ» з лікам 1:4. 2 мая 2004 года ігрок забіў гол за клуб, які прынёс «Лечэ» перамогу над «Інтэрам» з лікам 2:1 і «выратаванне» ад вылету ў Серыю В. Улетку 2004 года Бова быў арэндаваны «Пармай», дзе правёў добры сезон, у выніку чаго частка трансферу іграка была выкуплена «Палерма». Улетку 2005 года Бова ўсё ж вярнуўся ў «Рому», аднак не часта выходзіў на поле, з-за канкурэнцыі з боку Куфура, Ківу і Мексеса.

У 2006 годзе, дзякуючы настойлівасці прэзідэнта «Палерма», Маўрыцыа Дзампарыні, клуб выкупіў астатнюю частку правоў на футбаліста за 2,1 млн еўраGobbi a Firenze, Bovo a Palermo. La Gazzetta della Sport.. Аднак замацавацца ў складзе клуба Бова не здолеў і ў апошні дзень зімовага трансфернага вакна перайшоў, на правах арэнды, у «Тарына». У ліпені 2007 года Бова перайшоў у «Джэноа», якая заплаціла за 50% правоў на футбаліста 3,3 млн еўраGenoa, Bovo in comproprietà per 3,3 milioni. La Mescolanza.com. У «Джэноа» Бова адразу атрымаў месца ў асноўным складзе клуба.

19 чэрвеня 2008 года Бова быў зноў набыты «Палерма», які заплаціў 4,5 млн еўра. Пасля гэтага зноў гуляў у «Джэноа», а на 9 ліпеня 2013 года быў набыты «Тарына», які шукаў замену Анджэла АгбонуBovo al Toro. Torino FC..

Крыніцы

Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Палерма»

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рыме Катэгорыя:футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі ФК Лечэ Катэгорыя:Ігракі ФК Рома Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Палерма Катэгорыя:Ігракі ФК Тарына Катэгорыя:Ігракі ФК Джэноа Катэгорыя:Ігракі ФК Пескара