Уладзіслаў Бартыноўскі (;  — , ) — польскі нумізмат, бібліяфіл і археолаг.

Біяграфія Адзін з заснавальнікаў Нумізматычнага і археалагічнага таварыства ў Кракаве ў 1888 годзе. Рэдактар з 1889 да 1900 года часопіса Wiadomości numizmatyczno-archeologicznie («Нумізамытычна-археалагічныя ведамасці») (1889—1939), дзе друкаваў свой каталог тытулаў і жыццяпісы гравёраў. Вынайшаў новы спосаб рэпрадукцыі манет, названы бартынатапія. Гэтая тэхналогія адышла, толькі пасля з’яўлення фатаграфіі.

Падтрымліваў сталыя кантакты з Эмерыкам Чапскім, даючы парады і з’яўляючыся пасрэднікам у набыцці манет. Намовіў перавезці калекцыю Чапскага з радавога маёнтка Станькава ў Кракаў. Пасля смерці Чапскага дапамагаў жонцы Альжбеце Чапскай у стварэнні напачатку прыватнага музея імя яе мужа.

У 1894—1910 гадах спарадкаваў і захоўваў нумізматычную калекцыю графа Анджэя Патоцкага.

Пад яго наглядам здабывалі практыку будучыя польскія нумізматы Фелікс Капера і Мар’ян Гумоўскі.

Меў у Кракаве краму дзе гандляваў друкамі і антыкварнымі нумізматамі.

Зборы Калекцыянер старадрукаў, вадзяных знакаў, факсіміле тытулаў, пераплётаў, гравюр (збольшага партрэтаў) і польскіх манет. Сабраў некалькі тысяч медзярытаў, літаграфій і дрэварытаў, а таксама матэрыялы пра польскіх мастакоў і гравёраў. Стварыў каталог гравюр і мастакоў. Свой збор і каталог перадаў у Музей Чапскіх у Кракаве.

Працы Ikonografia królów, zbroi i wojska polskiego (1908, з 173 табліцамі) Skorowidz monet polskich K. Beyera (супольна з I. Палькоўскім, 1880)

Крыніцы

Спасылкі e-numizmatyka.pl

Катэгорыя:нумізматы Польшчы Катэгорыя:Бібліяфілы Беларусі Катэгорыя:Археолагі Беларусі