Слаўгарадская раўніна — геамарфалагічны раён вобласці раўнін і нізін Перадпалесся ў Беларусі. Водна-ледавікова-марэнная раўніна з краявымі ўтварэннямі размешчана ў міжрэччы Дняпра і Сажа, на мяжы Магілёўскай і Гомельскай абласцей.
У структурных адносінах раён прымеркаваны да зоны сучлянення Жлобінскай седлавіны і Аршанскай упадзіны. Фундамент пагружаецца па напрамку на поўнач ад -100 да -700 м і перакрыты адкладамі верхняга пратэразою, дэвону, юры, мелу і антрапагену.
Літаратура Якушко О. Ф., Марьина Л. В., Емельянов Ю. Н. Геоморфология Беларуси: Учебное пособие для студентов географических и геологических специальностей — Мн.: БГУ, 1999. Бакарасов В. А. Славгородская равнина // Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Мн.: БелЭн, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3
Катэгорыя:Раўніны Беларусі Катэгорыя:Рэльеф Гомельскай вобласці Катэгорыя:Рэльеф Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Слаўгарадскага раёна