Юрга Іванаўска́йце (, 14 лістапада 1961, Вільня, Літва — , Вільня, Літва) ― літоўская пісьменніца, паэтэса, драматургіня, мастачка.

Біяграфія Юрга Іванаўскайце скончыла Віленскую мастацкую акадэміюСтаронка, прысвечаная Юрзе Іванаўскайце..

Увосень 1991 года ўпершыню сустрэлася з Далай-ламам XIV — падчас яго першага візіту ў Літву. Яна стала актыўнай прыхільніцай «Руху за незалежнасць Тыбета» пасля паездкі на Далёкі Усход у сярэдзіне 1990-х«Ivanauskaitė Jurga». Lietuvos rašytojų sąjunga..

Шмат вандравала па Літве і свеце. Пісала вандроўныя нататкі.

Памерла ад раку 17 лютага 2007 года ў Вільні. Пахаваная на Антокальскіх могілках.

Творчасць У 1982—1983 гадах апублікавала ў перыядычным друку першыя апавяданні.

Яе першая кніга называлася «Год канваліяў» (Pakalnučių metai) і выйшла ў 1985 годзе. Потым былі яшчэ шэсць раманаў, кніга для дзяцей і кніга эсэ. Творы Іванаўскайце перакладзеныя на англійскую, латышскую, польскую, расійскую, нямецкую, беларускую і шведскую мовыЗвесткі пра Юргу Іванаўскайце на thewritersclub.org..

У 1987 годзе дэбютавала як драматургіня з п’есай «Не гуляйце з месяцам» у Віленскім акадэмічным драматычным тэатрыJurga Ivanauskaitė. Biography at Books from Lithuania..

У 1993 годзе выйшаў раман «Вядзьмарка і дождж» (Ragana ir lietus), які лічыцца самым скандальным творам пісьменніцы. Кніга выклікала такі розгалас у Літве, што некаторы час яе забаранілі прадаваць, матывуючы гэта тым, што раман не адпавядае нацыянальным этычным нормам. Гісторыя кахання, расказаная трыма жанчынамі — сучаснай багемнай аўтсайдаркай, сярэдневяковай вядзьмаркай і Марыяй Магдалінай, — адразу была асуджана ў афіцыйных колах як звычайная парнаграфіяJarvis, Howard (Vol 2, No 27 10 July 2000). «A Colourful Bird in a Pale Land: why Jurga Ivanauskaitė's books are crying out for translation». Central Europe Review.. Тым не менш гэты раман найбольш перакладаўся на замежныя мовы. У тым жа годзе, ратуючыся ад скандалу, мастачка ўпершыню адправілася ў Індыю, дзе ў Дхарамсале вывучала тыбецкі будызм. З гэтага пачаўся новы этап яе творчасці. У 1996 годзе зноў наведала Дхарамсалу, спынялася ў Непале.

Акрамя таго, Ю. Іванаўскайце вядомая як мастачка і фотамастачка: свае раманы і эсэ старалася дапоўніць малюнкамі і здымкамі. У 1998—1999 гадах адбылася выстаўка малюнкаў «108 мандалаў» і фотавыстаўка «Тыбет — іншая рэальнасць»Jurga. Atsiminimai, pokalbiai, laiškai, sud. Dovilė Zelčiūtė, Vilnius: Tyto Alba, 2008..

Творы Pakalnučių metai (novelių rinkinys). — Vilnius: Vaga, 1985; Tyto alba, 2003 Mėnulio vaikai (romanas). — Vilnius: Vaga, 1988; Tyto alba 2004, 2010 Kaip užsiauginti baimę (novelių ir apsakymų rinkinys). — Vilnius: Vaga, 1989; Tyto alba, 2009 Stebuklinga spanguolė (pasaka vaikams su autorės iliustracijomis). — Vilnius: Vyturys, 1991; Tyto alba, 2014 Pragaro sodai (romanas). — Kaunas: Nemunas, 1992; Tyto alba, 2010 Ragana ir lietus (romanas). — Vilnius: Vaga, 1993; Tyto alba 2002, 2006 Agnijos magija (romanas). — Vilnius: Vaga, 1995; Tyto alba 2006 Ištremtas Tibetas (publicistika). — Vilnius: Tyto alba, 1996 Kelionė į Šambalą (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 1997 Prarasta pažadėtoji žemė (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 1999 Sapnų nublokšti (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 2000 Placebas (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 2003 Kelionių alchemija (esė). — Vilnius: Tyto alba, 2003 Tibeto mandala (trilogija). — Vilnius: Tyto alba, 2004, 2006, 2010 Šokis dykumoje (eilėraščiai). — Vilnius: Tyto alba, 2004 Kaip Marsis Žemėje laimės ieškojo (pasaka). — Vilnius: Tyto alba, 2004 Švelnūs tardymai (interviu). — Vilnius: Tyto alba, 2005 Miegančių drugelių tvirtovė (romanas). — Vilnius: Tyto alba, 2005 Odė džiaugsmui (eilėraščiai). — Vilnius: Tyto alba, 2007.

Пасмяротна Viršvalandžiai (esė). — Vilnius: Tyto alba, 2007 Diena, kurios nebuvo (novelė). Vilnius: Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka, 2008 Nežaiskite su mėnuliu (pjesės). — Vilnius: Tyto alba, 2008 Angelo rūbas (maldos). — Vilnius: Tyto alba, 2011 Eilėraščiai rusų kalba (dviejų knygų komplektas): Šokis dykumoje (1), Odė džiaugsmui (2). — Vilnius: phocaBooks, 2015.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменніцы Літвы Катэгорыя:мастакі Літвы Катэгорыя:эсэісты Літвы Катэгорыя:Паэтэсы Літвы Катэгорыя:Памерлі ад раку