«Галодныя гульні» () — амерыканскі антыўтапічны фільм 2012 года рэжысёра . Экранізацыя . Галоўныя ролі выканалі Джэніфер Лоўрэнс, Джош Хатчэрсан, , Вудзі Харэльсан, , Лені Кравіц, , Дональд Сазерленд.
Сюжэт Дзеянне фільма разгортваецца ў постапакаліптычным свеце будучыні. На месцы Злучаных Штатаў цяпер дэспатычная дзяржава Панэм са сталіцай у Капітоліі. Дзяржава падзелена на 12 дыстрыктаў, кожны з якіх спецыялізуецца на пэўнай гаспадарчай вытворчасці і забяспечвае сталіцу ўсім неабходным. Пасля падаўлення вялікага мецяжа дыстрыктаў Капітолій увёў штогадовае пакаранне-напамін — Галодныя гульні. Раз у год з кожнага дыстрыкта бярэцца па два падлеткі — хлопец і дзяўчына — каб сутыкнуць іх на арэне ў крывавай бойцы насмерць.
Калі на «жніве» 74-х Галодных гульняў у Дыстрыкце 12 трыбутам абіраюць Прымроўз Эвердын — яе сястра Кэтніс выклікаецца добраахвотнікам замест яе. Дзяўчына ведае, што амаль дакладна асуджана на смерць, і ні на што не спадзяецца. Апынуўшыся на арэне, яна проста стараецца выжываць і імкнецца пры гэтым не страціць чалавечага аблічча. Але затым яна знаходзіць сэнс існавання ў дапамозе дзяўчынцы з Дыстрыкта 11 і закаханаму ў яе хлопцу з Дванаццатага. Усё ідзе як штогод — пад аб’ектывамі схаваных камер на вачах у ўсёй краіны падлеткі гінуць адзін за адным — аднак прастадушныя ўчынкі Кэтніс пачынаюць падрываць аўтарытэт улады.
Акцёрскі склад Джэніфер Лоўрэнс — Кэтніс Эвердын Джош Хатчэрсан — Піта Меларк — Гейл Хотарн Вудзі Харэльсан — Хэйміч Эбернэці — Эфі Трынкет Лені Кравіц — Цына — Цэзар Флікерман Дональд Сазерленд — прэзідэнт Карыялан Сноў — Сенека Крэйн — Клаўдый Тэмплсміт — Катон, трыбут Дыстрыкта 2 — Мірта, трыбут Дыстрыкта 2 — Рута, трыбут Дыстрыкта 11 — Ліса, трыбут Дыстрыкта 5 — Марвэл, трыбут Дыстрыкта 1 — Дыядэма, трыбут Дыстрыкта 1 — Цэп, трыбут Дыстрыкта 11 — Прымроўз Эвердын, сястра Кэтніс — Астэрыд «Марч» Эвердын, маці Кэтніс
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы ЗША 2012 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2012 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 2012 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2012 года Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы 2012 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Навукова-фантастычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Гэры Роса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джэймс Ньютан Ховард