Уладзімір Іванавіч Асіповіч (нар. , пас. Янова, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў пасёлку Янова Віцебскай вобласці. Маляваць любіў з дзяцінства.

Скончыў у 1975 годзе мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў І. Сталярова і Ф. Гумена. З 1977 года працаваў мастаком у Баранавіцкім філіяле Брэсцкага камбіната «Мастацтва».

Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Баранавічы. Працуе ў ізастудыі «Палітра маладых» Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

Творчасць Працуе ў акварэлі. Асноўныя творы: лісты «Насустрач невядомаму», «Праз нечаканую бяду», «Вясновы настрой», «Старадаўні матыў», «Барысаглебская царква ў Навагрудку», «Возера Свіцязь», «Напачатку новага дня», «Сонечны вясновы дзень», «Жнівеньскі дождж».

Работы знаходзяцца ў Баранавіцкім краязнаўчым музеі, фондах БСМ, музеях Брэста і ўласных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Фінляндыі, Канады.

Крыніцы

Літаратура

Уладзімір Асіповіч = Uladzimir Asipovitch : ["Скрозь нечаканую бяду"] // Мастакі Брэстчыны = Artists of Brest region : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 18-19. Асіповіч Уладзімір Іванавіч / Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. Мінск, 2000. С. 618. Владимир Осипович = Vladimir Osipovich : ["Старинный мотив Новогрудка"] // Художники Брестчины. 50 лет : альбом-каталог / авт.-сост.: Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Минск, 1997. С. 66-67

Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя