Генадзь Адамавіч Асташонак () — беларускі мастак, майстар мастацкай апрацоўкі металу.
Біяграфія Нарадзіўся 25 ліпеня 1955 года ў вёсцы Дабраводка Мінскай вобласці.
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1974 годзе і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у 1979 годзе. Вучыўся ў А. Зінчука і С. Ларчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1992 года.
Жыў ў Мінску. Памёр 22 верасня 2012 года.
Творчасць Працаваў ў галіне мастацкай апрацоўкі металу. Сярод асноўных твораў — серыя медалёў, прысвечаных дзеячам культуры: «М. Гусоўскі», «Я. Колас», «Я. Купала», «М. Багдановіч», «500 гадоў Рафаэлю». Для інтэр’еру Літаратурнага музея М. Багдановіча стварыў дэкаратыўныя рашоткі і люстры; для Палаца моладзі ў Мінску — люстры і дэкаратыўныя скульптуры (у сааўтарстве). Таксама вядомы работамі дэкаратыўнай пластыкі з металу, сярод якіх — «PS», «Аэліта», «Чалавек-крэсла», «Лінія жыцця». Выканаў калекцыю зброі для Княжацкага замка ў г. п. Мір.
Работы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Траццякоўскай галерэі (Масква), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі Катэгорыя:Медальеры Беларусі Катэгорыя:Мастакі-афарміцелі Беларусі