Ірына Іванаўна Дарафейчук (нар., Чудзін) — беларуская паэтэса, бард, журналіст.

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Чудзін Брэсцкай вобласці, дзяцінства правяла на хутары ў Белавежы. З 1981 года жыве ў Полацку.

Пачала друкавацца ў 1991 годзе. Аўтар паэтычных зборнікаў «Сцяблінка на лязе» (Мінск, 1997), «Паганскае кола» (Полацк, 2003). Лаўрэат прэміі часопіса «Маладосць» за зборнік паэзіі «Сцяблінка на лязе», лаўрэат рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор сярод маладых аўтараў за падборку вершаў у газеце «Літаратура і мастацтва».

Літаратура Пісьменнікі Віцебшчыны. Даведнік. — Віцебск, 2001.

Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Барды