Падваранцы, таксама Падварэ́й () — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 11 км на паўночны захад ад Дукштаў, за 3 км на поўдзень ад Кернава, на правым беразе Віліі. Побач знаходзіцца зарослае возера Падварыніс.

Гісторыя Канстанцін Тышкевіч праводзіў у Падваранцах археалагічныя раскопкі і выявіў рэшткі рэфармацкай капліцы XVI стагоддзя. Пазней каплічную гару размыла Вілія. У наваколлі капліцы знойдзены культурны пласт і цэглыVykintas Vaitkevičius. Neris. 2007 metų ekspedicija. Trečia knyga. Vilnius: Mintis, 2013..

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Падваранцы занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. Па Віліі праходзіла польска-літоўская мяжа. Падваранцы былі самых заходнім населеным пунктам Польшчы на Віліі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Падваранцы разам з часткай Віленскага краю была перададзена Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Населеныя пункты Віленскага раёна