Афана́сій Мацве́евіч Сялі́шчаў , Валова, Арлоўская губерняЦяпер — Валоўскі раён, Ліпецкая вобласць. — , Масква) — савецкі лінгвіст-славіст, член-карэспандэнт АН СССР (1929), член-карэспандэнт Балгарскай АН (1931).

Унёсак у навуку Сялішчаў — адзін з буйнейшых рускіх славістаў XX стагоддзя, аўтар прац па гісторыі рускай мовы, параўнальнай граматыцы славянскіх моў, па славянскіх гаворках у Албаніі і Македоніі (якія ў далейшым ляглі ў аснову літаратурнай македонскай мовы), па балканістыцы, па славянскай палеаграфіі і тапаніміцы. Лічыў македонскія гаворкі часткай балгарскай мовы і рэзка крытыкаваў «сербізуючую» канцэпцыю югаслава А. Беліча, аднак пярэчыў, калі ў Балгарыі з яго тэорыі рабіліся палітычныя высновы аб прыналежнасці тэрыторыйС. Б. Бернштейн. Зигзаги памяти, М., 2002, с. 228: «У прадмове перакладчыка было напісана, што Сялішчаў „един от най-авторитетните защитници на българските права над Македония“. Гэта выклікала страшны гнеў Афанасія Мацвеевіча… „Гэта справа балгар, і нам не варта ўмешвацца ў іх справы, — казаў Сялішчаў. — Фарміраванне нацыянальнай свядомасці — складаны працэс… гэта справа палітыкаў, а не навукоўцаў“».. Паводле Бернштэйна, у далейшым у сваім курсе славянскай філалогіі, прачытаным у 1938 г., Сялішчаў згадаў македонскую як асобую мову і ўхваліў артыкул Бернштэйна пра македонскую мову для ВСЭТам жа.. У выдадзеных у 1968 годзе «Выбраных працах» Сялішчава македонскія гаворкі прадстаўлены як частка «балгарскай моўнай тэрыторыі»Селищев, А. М. Избранные труды, Москва, 1968, с. 580—581.

Аўтар буйной працы па дыялекталогіі «Дыялекталагічны нарыс Сібіры» (выпуск 1, 1921), сацыялінгвістычных прац пра змены ў рускай мове пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі: «Мова рэвалюцыйнай эпохі» (1928; неўзабаве праца стала паўзабароненай праз цытаты з Троцкага, Каменева і інш., у 1935 раскрытыкавана ў «Правде» і знята, у 2003 перавыдадзена), «Пра мову сучаснай вёскі» (1939). Пасмяротна выдадзена кніга «Стараславянская мова» ў дзвюх частках (1951—1952) — адно з найлепшых апісанняў мовы старажытнейшых пісьмовых помнікаў, якое таксама мае значэнне падручніка; праца перавыдавалася ў 2001 і 2006 гг.

Унёсак у адукацыю А. М. Сялішчаў актыўна распрацоўваў праграмы вучэбных курсаў па славянскіх мовах. У рукапісах захаваліся праграмы яго курсаў «Параўнальнай граматыкі славянскіх моў» (1922—1923 гг.), «Уводзін у славянскую філалогію» (1938 г.), «Уводзін у славяна-рускую этналогію», праграмы па балгарскай мове, гісторыі і дыялекталогіі польскай мовы. Для аспірантаў навуковец падрыхтаваў агульную Праграму курсаў па славістыцы, якае дае паглыбленае ўяўленне пра балгарскую, сербахарвацкую, славенскую, сербалужыцкую і палабскую мовы; дапаможнік па курсах паўднёваславянскіх і заходнеславянскіх моўСвиридова, Т. М. Вклад А. М. Селищева в развитие славистической подготовки русистов // V Селищевские чтения: международный сборник научных трудов, посвященный 130-летию со дня рождения Афанасия Матвеевича Селищева. — Елец, 2016. — С. 5—8..

Крыніцы

Катэгорыя:Славісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Дыялектолагі Катэгорыя:Русісты