Станіслаў Станіслававіч Ячыноўскі (1856, Янцэвічы, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня — 1920) — польскі землеўладальнік, палітык, адвакат, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання ад Гродзенскай губерні.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і Станіслава Ячыноўскага і Марыі (у дзявоцтве Рот). Выпускнік юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта; паводле іншых звестак, скончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. Некаторы час працаваў у судзе ў Санкт-Пецярбургу, што давала магчымасць хутчэй атрымаць права на самастойную адвакацкую практыку. Быў прысяжным павераным. Да моманту абрання ў Думу стаж адвакацкай практыкі налічваў 25 гадоў. Валодаў землямі ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні плошчай 400 дзесяцін. Паводле іншых звестак, быў уласнікам некалькіх маёнткаў у Гродзенскай губерні: Янцэвічы плошчай 850 гектараў, Вярховічы, Капылы, Каралін. Паводле словах дачкі, маёмасць Ячыноўскага ацэньвалася ў 500—600 тысяч рублёў, што рабіла яго адным з найбагацейшых людзей Гродзенскай губерні.

6 лютага 1907 г. абраны ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі II склікання ад агульнага складу выбаршчыкаў Гродзенскага губернскага выбарчага сходу. Увайшоў у склад Кола польскіх дэпутатаў-канстытуцыяналістаў Літвы і Русі; паводле сваіх поглядаў належаў да кансерватыўна-ліберальнай плыні краёўцаўСмалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларусіх і літоўскіх землях, 1864—1917 г. Гродна, 2001, с. 121.. Працаваў у думскіх камісіях аб адмене ваенна-палявых судоў, па запытах, аб пераўтварэнні мясцовага суда.

Вясной 1915 г. сям’я эвакуіравалася ў Харкаў. У ліпені 1916 г. знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Дэталі далейшага лёсу невядомыя.

Памёр у 1920 годзе.

Сям’я

Жонка — Марыя Уладзіславаўна Барткоўская. Дачка — Хелена Рот (3.08.1893, Санкт-Пецярбург — 14.04.1980, Кракаў), аўтар мемуараў; Сын — Рамуальд.

Літаратура

Государственная дума Российской империи: 1906—1917 / Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. — Москва: РОССПЭН, 2008. — С. 727. Запруднік Я. Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.) // ARCHE. — 2009. − № 1−2 (76−77), с. 43-217. Смалянчук А. Ф. Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. Гродна: Ратуша, 2000. Helena z Jaczynowskich Roth. Czasy miejsca ludzie, wspomnienia z kresów wschodnich. — Kraków, 2009.

Зноскі

Катэгорыя:Адвакаты Расійскай імперыі Катэгорыя:Адвакаты паводле алфавіта Катэгорыя:Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Памерлі ў 1920 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1856 годзе