Раландас Паксас (; ) — літоўскі палітычны дзеяч, прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі з 26 лютага 2003 да 6 красавіка 2004 года; першы кіраўнік еўрапейскай дзяржавы, якога знялі з пасады ў выніку імпічменту; лётчык-спартсмен.

Біяграфія Вучыўся ў Віленскім інжынерна-будаўнічым інстытуце (інжынер прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва; 1974—1979), пазней скончыў Ленінградскую акадэмію грамадзянскай авіяцыі (інжынер-пілот; 1984). У 1985—1992 — кіраўнік аэраклуба С. Даруса і С. Гірэнаса (Вільня). Член зборных вышэйшага пілатажу СССР і Літвы. Прэзідэнт акцыянернай будаўнічай кампаніі «Restako» (1992—1997).

Катэгорыя:Прэзідэнты Літвы Катэгорыя:Мэры Вільні Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы Катэгорыя:Прадпрымальнікі Літвы Катэгорыя:Лётчыкі Літвы Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Літвы Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Літвы