Барыс Барысавіч Ціхаміраў (нар. , Орша) — беларускі чыгуначнік і дэпутат.
Біяграфія Нарадзіўся 8 жніўня 1968 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Рухомы састаў».
Працоўную дзейнасць пачаў мантажнікам радыёапаратуры і прыбораў завода «Чырвоны Кастрычнік»; служыў у Савецкай арміі; працаваў шліфоўшчыкам Аршанскага завода лёгкага машынабудавання; акумулятаршчыкам, слесарам па рамонце рухомага саставу, аглядчыкам-рамонтнікам вагонаў, майстрам, начальнікам пункта тэхнічнага абслугоўвання пасажырскіх вагонаў, галоўным інжынерам Аршанскага вагоннага дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Начальнік Аршанскага вагоннага дэпо.
Дэпутат Аршанскага раённага Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў.
Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў.
Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Аршанскага і Дубровенскага раёнаў). Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Крыніцы
Спасылкі Профіль Барыса Ціхамірава на сайце Савета Рэспублікі
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Аршанскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 6-га склікання